Навiны

Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Маркетынг” Андрэйчук Таццяна і Трушко Уладзіслаў у межах рэалізацыі праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на працягу двух тыдняў  праходзілі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце. За гэты перыяд рабяты  пазнаёміліся з гісторыяй універсітэта, выкладчыцкім  саставам і студэнтамі ВНУ. Акрамя таго, прынялі ўдзел у канферэнцыі “Крэатыўны горад”, у ходзе якой ішло абмеркаванне пытанняў стану і тэндэнцый развіцця розных рынкаў (харчовай упакоўкі, fashion-рынку, забаўляльных паслуг, іпатэчнага  крэдытавання, жыллёвага будаўніцтва), уплыў стадый жыццёвага цыкла сям’і на прыняцце рашэнняў аб набыцці жылля, вызначэнне ролі маркетынгу на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу і інш.
1 лістапада 2022 года адбылася сустрэча МААП “Бастыён” з прарэктарам Заранка Міхаілам Міхайлавічам. Члены Моладзевага атрада аховы правапарадку абмеркавалі планы далейшага развіцця, узаемадзеяння з МНС, міліцыяй, Дэпартаментам аховы, арганізацыйныя пытанні, а таксама выбралі новага камандзіра. МААП “Бастыён” узначаліць студэнт інжынернага факультэта Максім Борсук.
18 лістапада 2022 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся круглы стол на тэму “Беларусь – Кітай: развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў” са студэнтамі Яньтайскага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка), арганізаваны аддзеламі міжнародных сувязей Яньтайскага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка) і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
17 лістапада 2022 года начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Яровіч Аксана Мікалаеўна прыняла ўдзел у фінальным этапе VI Марафону паспяховых практык спецыялістаў па рабоце з моладдзю, арганізаваным кафедрай моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый РІВШ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
​​​​​​​17 лістапада 2022 года ў межах святкавання Міжнароднага дня студэнтаў адбыўся Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў “Дэбют – 2022”!
​​​​​​​17 лістапада Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” адзначае 15-годдзе з дня свайго заснавання.
​​​​​​​У Мінскай духоўнай семінарыі г. п. Жыровічы пад старшынствам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквою. Удзел у мерапрыестве прынялі прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна  і прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна.
16 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце былі падведзены вынікі ІІІ працоўнага семестра. У мінулым перыядзе ў нашым універсітэце было сфарміравана 10 студэнцкіх атрадаў, якія старанна і адказна працавалі.
6 лістапада 2022 года ў Брэсцкім аблвыканкаме адбыўся семінар для  студэнцкай моладзі на тэму “Дзень студэнта ў Брэсцкім аблвыканкаме”. Удзел у семінары ў суправаджэнні прарэктара па выхаваўчай рабоце Хмель Вольгі Анатольеўны прынялі студэнты і магістранты ПалесДУ: Лазоўская Ганна Васільеўна, Грыцук Алена Дзмітрыеўна, Шэін Арцём Вітальевіч, Багушэвіч Іван Аляксандравіч, Мацука Вольга Васільеўна, Сцепанюк Антон Мікалаевіч, Чэрнак Анастасія Віктараўна, Гержа Ганна Генадзьеўна, Навагран Таццяна Аляксандраўна, Чарнавус Захар Валянцінавіч.
Студэнты ПалесДУ і навучэнцы ліцэя – пераможцы гарадскога этапа рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”!
Подписаться на Навiны