Навiны

​​​​​​​2 снежня ў Пінску праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі запланаваны шматлікія наведванні мясцовых прадпрыемстваў і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У межах мерапрыемства Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі старшыні выканаўчых камітэтаў гарадоў з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек.
​​​​​​​На працягу многіх гадоў ААТ “Беларусбанк” з’яўляецца надзейным партнёрам нашага ўніверсітэта. У сваю чаргу, ПалесДУ з’яўляецца нязменнай крыніцай высокакваліфікаваных кадраў для банка.
​​​​​​​30 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета маладых вучоных установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”. Старшыня Савета, Вераб’ёва Марыя Міхайлаўна, падрыхтавала даклад аб выніках работы Савета маладых вучоных  за 2022 год, а таксама прапанавала план мерапрыемстваў на 2023 год.
​​​​​​​25-26 лістапада нашы студэнты-валанцёры Аліна Каралькова, Яна Клыга і Ангеліна Мікулка прынялі ўдзел у другім этапе праекта “Валанцёрскі навігатар”, які рэалізуецца Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам.
25 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці” адбылося ўрачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле  прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога  камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, кіраўніцтва ўніверсітэтаў вобласці, ветэранаў будатрадаўскага руху і студэнтаў.
​​​​​​​23 лістапада ў Пінску прайшоў гарадскі агляд-конкурс добраахвотных дружын і моладзевых атрадаў правапарадку. У спаборніцтвах  сярод атрадаў аховы правапарадку каманда нашага ўніверсітэта МААП “Бастыён” заняла 3 месца.
23 лістапада 2022 года ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж” адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра.
​​​​​​​23 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях. Адкрыў канферэнцыю рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Старшыня арганізацыйнага камітэта канферэнцыі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Валерый Іванавіч Дунай.
​​​​​​​22 лістапада 2022 года была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі школ і гімназій горада Кобрына. Студэнты і супрацоўнікі ПалесДУ прадставілі старшакласнікам прафарыентацыйны ролік пра ўніверсітэт, расказалі аб спецыяльнасцях сваіх факультэтаў, навуковай і культурна-масавай дзейнасці.
Студэнтка ПалесДУ Лазоўская Ганна прыняла ўдзел у першым пасяджэнні Моладзевага парламента пры Брэсцкім абласным савеце дэпутатаў другога склікання. У склад Моладзевага парламента ўвайшлі 44 прадстаўнікі моладзевых парламентаў, створаных пры гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў.
Подписаться на Навiны