Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кафедры банкінга і фінансавых рынкаў, кандыдат эканамічных навук Аксана Аляксандраўна Кукса была запрошана кіраўніцтвам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па тэматыцы, прысвечанай банкаўскаму нагляду для студэнтаў ГрДУ спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.
Здзяйсняць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, стала добрай традыцыяй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 15 снежня 2022 года ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ва ўніверсітэце адбыўся дабрачынны кірмаш, у якім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
10 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Зімовы баль. Традыцыйнае мерапрыемства ў гэтым годзе стала асаблівым: гасцямі ВНУ сталі на чале з начальнікам Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” генералам-маёрам Жылінскім Сяргеем Васільевічам курсанты і маладыя афіцэры Пінскага пагранічнага атрада на чале з начальнікам падраздзялення Віннікавым Дзмітрыем Аляксандравічам.
9 снежня 2022 года ў межах Стартап-школы ПалесДУ прайшоў адборачны этап рэспубліканскага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, у ходзе якога таленавітыя, ініцыятыўныя і нераўнадушныя студэнты прэзентавалі ўнікальныя ідэі па паляпшэнню ўсіх аспектаў жыцця нашай краіны.
6 снежня 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ўніверсітэта адбылося Адкрытае першынства ПалесДУ па армрэслінгу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, інжынернага факультэта, біятэхналагічнага факультэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіла студыя сучаснага танца “Даміно”. Мастацкім калектывам кіруе студэнтка 1 курса ФАЗЛЖ Ангеліна Асіпчык.
10 снежня 2022 года ў спартыўнай зале вучэбнага корпуса №3 адбыўся інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. У турніры па валейболе седзячы прынялі ўдзел: каманда грамадскага аб’яднання “Фізкультурна-спартыўны клуб інвалідаў “Ветразь”, каманда ДУА “Пінская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат “Зорка”, каманда Іванаўскага раёна “Вікторыя” і каманда студэнтаў ПалесДУ. Арганізатарамі фестывалю выступілі: факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, валанцёрская арганізацыя “Крылы надзеі” і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб інвалідаў “Ветразь”.
З 5 па 9 снежня мужчынская зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе 2022/2023 па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд у мацнейшым з трох дывізіёнаў – у дывізіёне “А”. Атрымаўшы дзве перамогі ў плэй-офф, каманда замацавалася ў мацнейшай групе. Трэнер каманды – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Хаміцэвіч Дзмітрый Іванавіч.
5 снежня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у працы круглага стала “Стварэнне ўмоў для развіцця ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з замежнымі выпускнікамі беларускіх універсітэтаў у розных краінах свету”, які адбыўся на базе БДУІР.