Напярэдадні Міжнароднага дня дарэння кніг, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд. 3221), экспануецца кніжная выстава “На памяць - ад аўтара!”.
Кнігі, як і людзі, маюць свой лёс. Параметрамі ўнікальнасці могуць выступаць самыя разнастайныя характарыстыкі: тыраж, афармленне або пакінуты на ёй дароўны надпіс або аўтограф аўтара. Такая кніга становіцца, нягледзячы нават на вялікі тыраж, адзінай у сваім родзе. Дзякуючы ўласнаручнаму надпісу аўтара кніга набывае літаратурную і культурную каштоўнасць. Аўтограф – гэта і дакумент, і рэліквія, і слоўнае пасланне аўтара сваім чытачам.