Навiны бібліятэкi

Для паспяховага навучання ва універсітэце, студэнт павінен атрымаць веды і навыкі па пошуку інфармацыі. Супрацоўнікі Залы электронных рэсурсаў запрашаюць студэнтаў першага курса наведаць практычны занятак "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ПалесДУ".
На занятках Вы даведаецеся: як ажыццяўляецца пошук інфармацыі ў электронным каталогу і Рэпазітары ПалесДУ, у паўнатэкставых базах дадзеных, да якіх універсітэтам арганізаваны доступ, якія інфармацыйныя рэсурсы даступны ў лакальным і аддаленым рэжыме.
Супрацоўнікі залы электронных рэсурсаў дапамогуць вам зарэгістравацца ў Рэпазітары ПалесДУ.
Запісацца на наведванне заняткаў можна па тэлефоне 31-08-84 (Зала электронных рэсурсаў, 3 корпус, аўд. 3330).

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб.3221) адкрылася кніжная выстава “Два пісьменнікі — два юбілеі”, прысвечаная 205-годдзю І. С. Тургенева і 195-годдзю з дня нараджэння Л.М. Талстога.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў верасні 2023 г.

Паважаныя выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!
Ад усёй душы віншуем Вас з прафесійным святам - Днём настаўніка!
Прыміце словы шчырай падзякі за вашу душэўную цеплыню, мудрасць, сумленнасць і велізарнае цярпенне.
У гэты святочны дзень мы жадаем вам натхнення, усмешак, старанных і зацікаўленых студэнтаў! Няхай Ваша высакародная праца прыносіць толькі радасць.
Здароўя, удачы, поспехаў і добрага святочнага настрою!
Са святам!
                                                                                                           Калектыў бібліятэкі

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі!
Кнігі аб падарожжах - дзіўная магчымасць акунуцца ў іншы свет. З іх дапамогай мы можам даведацца пра звычаі і традыцыі іншых народаў, пазнаёміцца з іх культурнымі асаблівасцямі, пакаштаваць рэцэпты нацыянальных страў, вывучыць геаграфію і многае іншае.
Вы хацелі б адправіцца ў падарожжа адразу, але няма магчымасці? Калі вакацыі або водпуск вам пакуль толькі сняцца, бярыце кнігу і крочце ў захапляльнае падарожжа, не ўстаючы з канапы. Прапанаваныя намі кнігі - гэта займальная экскурсія з цікавым суразмоўцам, дзеля якой не трэба выходзіць з дому.
Чытайце і падарожнічайце!

Паважаныя калегі і чытачы!
Віншуем вас з Днём бібліятэк Рэспублікі Беларусь!

​​​​​​​​​​​​​​​​​​Дзень бібліятэк адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не мысліць свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў, асветы. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў вялізны свет ведаў, навукі і асветы, чалавечай мудрасці.
Высокая і высакародная наша місія - захоўваць скарбы ведаў і перадаваць людзям.
Жадаем усім поспехаў у працы, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях, каханні і падзякі вашых чытачоў!
Няхай вам спадарожнічаюць поспех і творчае натхненне! ​​​​​​​​​​​​

Бібліятэка універсітэта запрашае студэнтаў 2 і 3 курсаў атрымаць камплекты літаратуры на 2023-2024 навучальны год!

Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 2 курса
Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 3 курса

У бібліятэцы вучэбнага корпуса №3 (ауд.3221) арганізавана кніжная выстава  “Духоўныя скарбы беларускай культуры”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дазволяць падрабязней азнаёміцца з міфалогіяй, этнаграфічнай спадчынай, мастацкай культурай нашай краіны. Раздзел “Беларуская мова - мелодыя сэрца” узгадвае  найлепшыя творы беларускай літаратуры, знакавыя для беларусаў, якія паўплывалі на фарміраванне светапогляду.

Нацыянальная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці. Трэба памятаць і шанаваць духоўную спадчыну нашых продкаў і адраджаць беларускія народныя традыцыі. 

Запрашаем усіх здзейсніць гістарычнае падарожжа па кніжных выданнях. 

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Паважаныя першакурснікі!
Вы папоўнілі шэрагі студэнцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Супрацоўнікі бібліятэкі віншуюць вас з гэтай падзеяй і чакаюць на абанементах навучальнай літаратуры. Для вас падрыхтаваны камплекты падручнікаў

Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 1 курса ДзФН на 1 семестр 2023/2024 г.

Подписаться на Навiны бібліятэкi