З 11 па 18 верасня ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за жнівень месяц бягучага года.
З 11 па 18 верасня ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за жнівень месяц бягучага года.
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўніверсітэце ў поўным аб'ёме рэалізаваны: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вытворчасць і прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак, створана унікальнае адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на творчае самаразвіццё кожнага студэнта ў навучальным працэсе.
Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года дэлегатамі 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, штогод адзначаецца 8 верасня з мэтай нагадаць аб важнасці пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым, а таксама аб неабходнасці далейшых намаганняў па яе распаўсюджванню. Гэтае свята нясе ў сабе глыбокі сэнс і важны для грамадства пасыл - памятаць аб важнасці атрымання ведаў кожнаму, аб неабходнасці быць пісьменным і не пераставаць развівацца і навучацца. Бо зараз пісьменнасць - гэта не проста ўменне пісаць, чытаць і лічыць, а асноўны інструмент удзелу чалавека ў грамадскім і эканамічным жыцці сваёй краіны.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў жніўні 2023 г.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
У гэты святочны дзень жадаем усім студэнтам - выдатных вынікаў, мэтанакіраванасці і жадання ў пазнанні новага, актыўнага культурнага і спартыўнага жыцця, добрага здароўя і добрага настрою, педагогам - здароўя, рэалізацыі творчых задум і прафесійных дасягненняў.
У сучасным грамадстве веды становяцца важнейшым рэсурсам. У падрыхтоўцы спецыялістаў, якія валодаюць высокай прафесійнай кампетэнтнасцю, бібліятэка адыгрывае важную ролю, бо высокая якасць адукацыі сёння магчыма толькі пры наяўнасці традыцыйных і сучасных форм бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання студэнтаў універсітэта.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў чэрвені-ліпені 2023 г.
Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі!
Чым вы звычайна кіруецеся пры выбары кніг? Кагосьці прыцягвае яркі дызайн вокладкі, нехта перад паходам у бібліятэку праглядае спісы бэстсэлераў, а некаторыя прыслухоўваюцца да рэкамендацый сяброў і калег. А ці бывала з вамі такое, што ўбачыўшы ці пачуўшы пра кнігу, вас зацікавіла менавіта яе назва? Кожны пісьменнік і выдавец ведае - удалая назва - палова поспеху кнігі. А чытачам, у сваю чаргу, абавязкова жадаецца пазнаць, што ж такога цікавага хаваецца за гэтым незвычайным загалоўкам? Уяўляем вам падборку кніг, якія інтрыгуюць сваёй назвай… і не толькі. Гэтыя творы прымусяць вас забыцца пра ўсё на свеце і пільна сачыць за лёсамі герояў да апошняй старонкі.
Прыемнага чытання!
Да 26 жніўня 2023 года чытачам бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прадастаўлены тэставы доступ да Электронна-бібліятэчнай сістэмы "Айбукс". ЭБС "Айбукс" змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, культура, мастацтва і інш.
Гэта больш за 40 000 выданняў ад 150 расійскіх выдавецтваў.
Самыя актыўныя, ініцыятыўныя, таварыскія і творчыя хлопцы горада Пінска, якія сабраліся ў моладзевых лагерах «Лідэр» і «Працавічок» паўдзельнічалі ў шэрагу прафарыентацыйных мерапрыемствах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. З факультэтамі ВНУ і спецыяльнасцямі школьнікаў знаёмілі: загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Астранкоў А. В., старшыя выкладчыкі кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Горыш І.В. і кафедры біятэхналогіі Тынавец С.В., асістэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Астаповіч Т.Р., лабарант кафедры тэхналогій аквакультуры Шыкунец А.Б. Школьнікі наведалі галіновыя лабараторыі біятэхналагічнага факультэта.
Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Нагадваем Вам, што пасля заканчэння экзаменацыйнай сесіі неабходна вярнуць у бібліятэку падручнікі і навучальныя дапаможнікі па прадметах, якія Вы паспяхова вывучылі.
Прагледзець, якая літаратура Вам выдадзена, можна на сайце ўніверсітэта на бібліятэчнай старонцы ў Электронным каталогу, прайшоўшы аўтарызацыю. Паролем для ўваходу ў электронны фармуляр служыць нумар чытацкага білета.
У выпадку страты ці пашкоджання літаратуры з фонду бібліятэкі, вам неабходна звярнуцца ў каб. 3331 у навучальным корпусе № 3 і замяніць гэтае выданне.
Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падручнікі і навучальныя дапаможнікі на наступны семестр выдаюцца пры адсутнасці запазычанасці за папярэдні семестр.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий