Навiны бібліятэкi

З 18 па 24 сакавіка 2024 года ў Беларусі праводзіцца Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі. Мэтай гэтай інфармацыйнай кампаніі з'яўляецца асвета маладых людзей у пытаннях фінансавай пісьменнасці і дапамога ім у авалоданні навыкамі рацыянальных фінансавых паводзін.
Асноўнай тэмай гэтай акцыі з'яўляецца якасць арганізацыі сістэмы асабістых фінансаў: як вызначыць фінансавыя мэты, весці ўлік даходаў і расходаў, скласці асабісты фінансавы план, сфарміраваць грашовы рэзерв, як граматна выкарыстоўваць пазыковыя сродкі, кіраваць фінансавымі рызыкамі і не трапіць на хітрыкі ашуканцаў.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 1 да гэтай даты арганізавана пераносная выстава-прагляд "Фінансавая пісьменнасць".

Дзяржаўнае свята Дзень Канстытуцыі штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. У бягучым, 2024 годзе, спаўняецца 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны. У рамках святкавання гэтай найважнейшай даты студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на працягу тыдня (з 11-па 15 сакавіка) наведвалі тэматычную выставу "Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы", аформленую ў чытальнай зале.

На абанеменце вучэбнай літаратуры (корпус №1) арганізавана кніжна-часопісная выстава "Этыкет або гульня па правілах", на якой прадстаўлена літаратура аб неабходнасці захавання этыкету як у паўсядзённым жыцці, так і ў прафесійнай сферы.

Кнігі, якія экспануюцца, знаёмяць з асноўнымі прынцыпамі сучаснага дзелавога этыкету і правіламі паводзін у розных сітуацыях, аб тым як, паспяхова прайсці сумоўе пры прыёме на працу, весці дзелавыя перамовы.

У выданнях аналізуюцца рэкамендацыі, якія дазваляюць падтрымліваць рэпутацыю дзелавога чалавека і прапанаваны спосабы ўдасканалення зносін.

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтага дня ў чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332, вул. Пушкіна, 4) падрыхтавана кніжная выстава “Канстытуцыя – асноўны Закон дзяржавы”. На выстаўцы прадстаўлены кнігі, брашуры і перыядычныя выданні, у якіх разглядаюцца асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці за апошнія 30 гадоў. 

Кніжная выстава ў чарговы раз нагадвае нам, што Канстытуцыя – гэта асноўны прававы акт законнасці і справядлівасці краіны, яна датычыцца кожнага чалавека, з'яўляючыся асноўным гарантам яго правоў і свабод.

У новым выданні сусветнага рэйтынгу рэпазітараў Webometrics "Transparent Ranking: Institutional Repositories by Google Scholar" (16-я рэдакцыя, сакавік 2024 года) Рэпазітар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заняў 208 пазіцыю сярод інстытуцыйных рэпазітараў. У параўнанні са звесткамі 2022 г. рэпазітар ПалесДУ ўзняўся на 32 пазіцыі з 244, захаваўшы 9 месца сярод беларускіх электронных бібліятэк і інстытуцыйных рэпазітараў, якія ўвайшлі ў рэйтынг. Усяго ў сусветным рэйтынгу ранжыраваўся 4491 істытуцыянальны рэпазітар.

Праваслаўная кніга – не звычайнае мастацкае апавяданне. Чытаць праваслаўныя кнігі - значыць адкрыць таямніцы духоўнага жыцця. Такія творы дапамагаюць знайсці адказы на важныя пытанні, якія ўзнікаюць у звычайным жыцці любога чалавека. Чытанне духоўнай літаратуры дазваляе нам адчуваць глыбокую сувязь з праваслаўнай традыцыяй. А праваслаўнаму чалавеку проста неабходна вывучаць гэты від літаратуры, бо менавіта яна фармуе падмурак веры і нясе ў сабе асаблівы духоўны зарад. Прапануем вам падборку праваслаўных кніг: магчыма, менавіта ў іх вы знойдзеце адказы на пытанні аб неспасціжным.

5 праваслаўных кніг

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў лютым 2024 г.

Эфектыўнасць працы кіраўніка любога ўзроўню залежыць ад ведання асноўных функцый менеджменту, наяўнасці навыкаў кіравання людзьмі і працэсамі. Каб стаць паспяховым кіраўніком, трэба навучыцца планаваць, размяркоўваць рэсурсы, матываваць, арганізоўваць і кантраляваць працу сваіх падначаленых.

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы і бяспецы краіны. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі (аўд. 3332, вул. Пушкіна, 4) падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры антынаркатычнай накіраванасці “Смяротна небяспечная забава”. Прадстаўленыя кнігі, часопісныя артыкулы, ілюстраваны матэрыял расказваюць пра згубны ўплыў наркотыкаў на чалавека, пра тое, як пазбегнуць «спакусы» і як правільна арганізаваць сваю працу, адпачынак, харчаванне, навучыцца шанаваць, захоўваць і ўмацоўваць здароўе.

З 20 лютага па 15 сакавіка чытальная зала (вул. Пушкіна, аўд. 3332) прапануе ўвазе карыстальнікаў кніжную выставу «Крыніца мудрасці і святла». На выставе прадстаўлена літаратура аб хрысціянстве, творы святых айцоў і настаўнікаў Царквы, духоўна-асветніцкія выданні. Сярод іх – унікальнае выданне, падарунак ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Поўнага Фёдара Пятровіча «Беларусь. Пасланне свету = Беларусь. Послание миру = Belarus. Message to the world»

Подписаться на Навiны бібліятэкi