У рамках ліцэйскага тыдня 14 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Ліцэя дзень запаветны”.
19 кастрычніка 1811 года ў Царскім сяле адкрыўся ліцэй. Навучальная ўстанова давала дзецям энцыклапедычную адукацыю, якая прыраўноўвалася да ўніверсітэцкай. У выніку ліцэісты дабіваліся поспеху і ў мастацтве, і ў навуцы, і ў ваеннай справе, і на дзяржаўнай службе. Гаворачы аб ліцэі мы заўсёды ўспамінаем А.С. Пушкіна. Бо менавіта ён быў самым знакамітым выпускніком Царскасельскага ліцэя. Там праходзіла яго станаўленне і раскрыўся талент! У гэтым годзе споўнілася 225 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча.








