Студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел у працоўным праекце “Атлант 2022.2”

​​​​​​​У перыяд з 12 верасня па 14 кастрычніка студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе студэнцкага вытворчага атрада  “Ударнік” імя Героя Савецкага Саюза Гуранковай  Яўгеніі Дзмітрыеўны  прынялі ўдзел у моладзевым працоўным праекце “Атлант 2022.2”, паспытаўшы сябе ў якасці работнікаў ЗАТ “Атлант”.

Сакрэты паспяховага бізнесу

Што трэба, каб стаць прадпрымальнікам? Як абраць сваю галіну і дзе ўзяць грошы на старт? Якое імя даць бізнэсу? Як знайсці аднадумцаў? Як дабіцца поспеху ў кар'еры, бізнесе, асабістым жыцці, творчасці? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнігах, анансаваных у віртуальнай выставе "Паспяховы бізнэс".

Дзень маці ў ПалесДУ

​​​​​​​14 кастрычніка Каардынацыйны студэнцкі савет правёў акцыю “Падары паштоўку маме!”. Студэнтам прапанавалі павіншаваць сваіх мам паштоўкамі, якія распаўсюджвалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання.

Маладыя спецыялісты, уключаныя ў перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама, наведалі ПалесДУ

​​​​​​​У межах семінара для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкага аблвыканкама з ліку спецыялістаў, 14 кастрычніка адбылося наведванне ўдзельнікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У складзе дэлегацыі і прадстаўнікі ПалесДУ: Усцімчук Алёна Уладзіміраўна, метадыст факультэта дадатковай адукацыі; Ярмаш Віктар Васільевіч, асістэнт кафедры тэхналогій аквакультуры.

Міжнародны навуковы праект ПалесДУ на Першай выставе-форуме ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі”

13 кастрычныіка 2022 года адбылася знакавая падзея – адкрыццё Першай выставы-форуму ІТ-Акадэмграда “Штучны інтэлект у Беларусі”. Арганізатарам выступілі НАН Беларусі і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН.

Гутарка з маладымі выкладчыкамі на тэму супрацьдзеяння карупцыі

​​​​​​​13 кастрычніка начальнік аддзела прававой работы і кадравага забеспячэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ліра Наталля Міхайлаўна правяла інфармацыйна-прафілактычную гутарку з маладымі выкладчыкамі і новымі супрацоўнікамі ВНУ на тэму супрацьдзеяння карупцыі.

Студэнты ПалесДУ прымаюць удзел у зборы ўраджаю

​​​​​​​У межах пагаднення з Пінскім раённым выканаўчым камітэтам з мэтай арганізацыі часовай працоўнай занятасці, а таксама прыцягнення моладзі да грамадска карыснай працы стартавала кампанія па збору яблык на базе ААТ “Пачапава”.

Пажадаем нашым студэнтам цёплага сонечнага надвор’я і зладжанай працы ў камандзе!

Ветэраны ваеннай разведкі правялі ўрок мужнасці ў ПалесДУ

​​​​​​​10 кастрычніка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі дэлегацый Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны ваеннай разведкі”, Расійскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Савет ветэранаў ваеннай разведкі”.

Спартландыя “МЫ РАЗАМ!!!”

​​​​​​​8 кастрычніка 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ПалесДУ адбылася спартландыя “Мы разам!!!”, прысвечаная Дню маці і Дню бацькі. У спартландыі прынялі ўдзел зборныя каманды Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Студэнты ФЭіФ прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Памяць у імя будучыні!”

​​​​​​​7 кастрычніка на базе ДУА “Гімназія №1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска” ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, была праведзена дыялогавая пляцоўка “Памяць  у імя будучыні!” з удзелам вучняў 9 класаў сярэдніх школ горада, а таксама ліцэістаў Палескага дзяжаўнага ўніверсітэта.
Подписаться на