Навукова-практычны семінар «Міжнародная палітыка ў сферы процідзеяння карупцыі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы»

Прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце ўстаноў адукацыі з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Дзейнасць устаноў адукацыі павінна быць накіравана на засваенне навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццё пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны.
Права з'яўляецца часткай культуры чалавецтва, узнікла разам з дзяржавай і адыгрывае вялікую ролю ў грамадстве. Кожны чалавек у сваім жыцці сутыкаецца з праблемамі прававога характару. Часам узнікаюць сітуацыі, калі без юрыдычных ведаў не абысціся. Юрыдычная пісьменнасць дае вялікую ступень свабоды і дазваляе чалавеку абараняць свае правы ў любой сітуацыі.
Хутка і максімальна зразумела разабрацца ў патрэбнай тэме дапаможа прававая літаратура, якую мае наша бібліятэка.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий