Пасяджэнне Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь

- Подробнее о Пасяджэнне Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Нагадваем Вам, што пасля заканчэння экзаменацыйнай сесіі неабходна вярнуць у бібліятэку падручнікі і навучальныя дапаможнікі па прадметах, якія Вы паспяхова вывучылі.
Прагледзець, якая літаратура Вам выдадзена, можна на сайце ўніверсітэта на бібліятэчнай старонцы ў Электронным каталогу, прайшоўшы аўтарызацыю. Паролем для ўваходу ў электронны фармуляр служыць нумар чытацкага білета.
Напярэдадні Дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна ў бібліятэцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была праведзена фотаакцыя “У Пушкінскі дзень з кнігай Пушкіна”. У ёй прынялі ўдзел ліцэісты і студэнты нашага ўніверсітэта:
2 чэрвеня 2023 года дадзены старт работы студэнцкіх атрадаў ПалесДУ. Сёння ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Зарніца” накіравалася мэтанакіраваная моладзь. Хлопцы будуць працаваць у складзе педагагічных атрадаў і сэрвісных атрадах.
Праца студэнцкіх атрадаў – гэта добрая школа сяброўства. Жадаем байцам усіх студатрадаў, каб працоўнае лета прайшло весела, насычана, каб хлопцы набылі новых сяброў і практычныя навыкі.
31 мая 2023 года на вяслярнай базе №2 адбылося выязное мерапрыемства школы “Студактыў-2023”, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва, выкладчыкі, супрацоўнікі і самыя актыўныя студэнты ўніверсітэта.
У ходзе сустрэчы абмяркоўвалі пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння студэнцкага актыву з кіраўніцтвам універсітэта, праведзены трэнінгі на лідарства і камандаўтварэнне, атрыманне навыкаў сумеснай працы і навучанне прыёмам узаемадзеяння. Самым актыўным студэнтам былі ўручаны граматы і падзякі.
Палескім дзяржаўным універсітэтам сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне горада Пінска традыцыйна арганізавана часовая працоўная занятасць для студэнтаў ПалесДУ. Студэнты ўніверсітэта з 18 мая па 31 мая 2023 года працавалі на аб’ектах універсітэта
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий