Дабрачынны кірмаш у Палескім дзяржаўным універсітэце

Здзяйсняць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, стала добрай традыцыяй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 15 снежня 2022 года ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ва ўніверсітэце адбыўся дабрачынны кірмаш, у якім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Зімовы баль у Палескім дзяржаўным універсітэце

10 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Зімовы баль. Традыцыйнае мерапрыемства ў гэтым годзе стала асаблівым: гасцямі ВНУ сталі на чале з начальнікам Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” генералам-маёрам Жылінскім Сяргеем Васільевічам курсанты і маладыя афіцэры Пінскага пагранічнага атрада на чале з начальнікам падраздзялення Віннікавым Дзмітрыем Аляксандравічам.

​​​​​​​Адборачны этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі” ў ПалесДУ

9 снежня 2022 года ў межах Стартап-школы ПалесДУ прайшоў адборачны этап рэспубліканскага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, у ходзе якога таленавітыя, ініцыятыўныя і нераўнадушныя студэнты прэзентавалі ўнікальныя ідэі па паляпшэнню ўсіх аспектаў жыцця нашай краіны.

Адкрытае першынства ПалесДУ па армрэслінгу

​​​​​​​6 снежня 2022 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўнага комплексу ўніверсітэта адбылося Адкрытае першынства ПалесДУ па армрэслінгу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел  студэнты факультэта эканомікі і фінансаў, інжынернага факультэта, біятэхналагічнага факультэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіла студыя сучаснага танца “Даміно”. Мастацкім калектывам кіруе студэнтка 1 курса ФАЗЛЖ Ангеліна Асіпчык.

Інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў”

10 снежня 2022 года ў спартыўнай зале вучэбнага корпуса №3 адбыўся інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. У турніры па валейболе седзячы прынялі ўдзел: каманда грамадскага аб’яднання “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”, каманда ДУА “Пінская спецыяльная  агульнаадукацыйная школа-інтэрнат “Зорка”, каманда Іванаўскага раёна “Вікторыя” і каманда студэнтаў ПалесДУ. Арганізатарамі фестывалю выступілі: факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, валанцёрская арганізацыя  “Крылы надзеі” і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”.

Зборная каманда ПалесДУ па міні-футболе замацавалася ў мацнейшым дывізіёне

​​​​​​​З 5 па 9 снежня мужчынская зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе 2022/2023 па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд у мацнейшым  з трох дывізіёнаў – у дывізіёне “А”. Атрымаўшы дзве перамогі ў плэй-офф, каманда замацавалася ў мацнейшай групе. Трэнер каманды – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Хаміцэвіч Дзмітрый Іванавіч.

Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Працягваем рэалізоўваць праект "Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці", у рамках якога знаёмім вас з лепшымі кнігамі рознай тэматыкі з фонду бібліятэкі ПалесДУ.

Удзел ПалесДУ у круглым стале “Стварэнне ўмоў для развіцця ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з замежнымі выпускнікамі беларускіх універсітэтаў у розных краінах свету”

​​​​​​​​​​​​​​5 снежня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у працы круглага стала  “Стварэнне ўмоў для развіцця ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з замежнымі выпускнікамі беларускіх універсітэтаў у розных краінах свету”, які адбыўся на базе БДУІР.

Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя “Праблемы спартыўнай антрапалогіі”

​​​​​​​2 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя “Праблемы спартыўнай антрапалогіі”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне спартыўнай антрапалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Подписаться на