З кнігай ў аб'ектыве
- Подробнее о З кнігай ў аб'ектыве
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
18 верасня студэнты і магістранты з Пензенскага дзяржаўнага і Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург) наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-заказнік “Нясвіж” і замкавы комплекс “Мір”. Маладыя людзі пазнаёміліся са старэйшымі і прыгажэйшымі замкамі Беларусі, з багацейшай і насычанай гісторыяй.
Студэнты ПалесДУ сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскіх студэнцкіх дзён у Брэсце “Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, ці Маладзёжны варкшоп”. Для ўдзельнікаў студэнцкіх дзён было падрыхтавана шмат конкурсаў і мерапрыемстваў: адкрыццё выставы “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, цырымонія афіцыйнага адкрыцця студэнцкіх дзён у Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, парад студэнцкай моладзі “Студэнцтва! Поспех! Адзінства!”, маладзёжныя варкшопы.
16-17 верасня горад Пінск масава і маштабна адзначыў Дзень народнага адзінства і свой 925-ы дзень нараджэння. Студэнты і супрацоўнікі палесДУ прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.
У межах І Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пінскія чытанні”, прымеркаванай да 925-годдзя заснавання горада Пінска 16 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый прайшоў круглы стол на тэму “Перспектывы развіцця акадэмічнай мабільнасці” са студэнтамі Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).
Ці ведаеце вы, што першае ў свеце турыстычнае агенцтва было адкрыта ў 1847 годзе Томасам Кукам? А адным са знакамітых кліентаў Кука быў пісьменнік Марк Твен? Аказваецца, агенцтва Томаса Кука зачынілася зусім нядаўна, у 2019 годзе, прапрацаваўшы больш за 150 гадоў. Яшчэ сто гадоў таму падарожнічаць маглі толькі вельмі багатыя людзі, а сёння турызм даступны практычна для кожнага чалавека і з'яўляецца адным з любімых відаў дзейнасці людзей.
Завяршаецца Тыдзень роднай мовы ў Палескім Дзяржаўным універсітэце. Наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем расказваюць пра свой любімы твор і робяць сэлфі з беларускай кнігай.
Вашай ўвазе прадстаўляем наступных удзельнiкаў мерапрыемства :
Ярмак Анастасія Андрэеўна (група 21ОАФК-2) з кнігай В.Быкава.
Трапец Дар'я Аляксандраўна (група 21ОАФК-2). Яна захапляецца творамі Я. Купалы.
У рамках Тыдня роднай мовы, чытачы бібліятэкі з задавальненнем сфатаграфаваліся з кнігай, якая ім падабаецца.
Першыя удзельнікі BOOK-СЭЛФІ :
Дарохіна Валерыя Рыгораўна (група 21ЛМК-1), яе любімы твор - “Людзі на балоце” Івана Мележа;
Дранчук Дар'я Ігараўна (група 21ФиК-2) з кнігай Iвана Шамякіна “Сэрца на далоні”;
Калянчук Ягор Валер'евіч, ліцэіст “11 Б” класа, якому да спадобы прыйшлася кніга “Беларусь. Зямля песняроў” Анатоля Кляшчука;
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий