Навiны

7-8 снежня на базе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылося семдзесят чацвёртае пасяджэнне пастаяннага дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ўстаноў, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, органаў дзяржаўнай улады, дзелавых, навуковых колаў і эксперты Беларусі і Расіі абмеркавалі тэму збліжэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях фізічнай культуры і спорту.
Валанцёрскі рух БРСМ "Добрае сэрца" аб'ядноўвае больш за 33,5 тыс. юнакоў і дзяўчат – школьнікаў, студэнтаў, моладзь, якая працуе. У руху ёсць свае праекты, сярод якіх найбольш вядомымі сталі рэспубліканскія дабрачынныя акцыі "Цуды на Каляды", "У школу з добрым сэрцам", "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям", "Эстафета цяпла" і "Эстафета дабра", дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" і міжканфесійная Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера".
​​​​​​​8 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі кінатэатр "Перамога", дзе змаглі паглядзець фільм «Сабібор».
Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Міжнародная палітыка ў сферы процідзеяння карупцыі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», які праводзіцца для супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам правядзення семінара выступіў Пскоўскі дзяржаўны універсітэт.
7 снежня на базе Пінскага ГАУС адбыўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод добраахвотных дружын і МААП на якім удзельнікі прадэманстравалі свае тэарэтычныя веды, практычныя навыкі і ўменні па наступных відах: тэставанне; стральба з пнеўматычнай вінтоўкі; дартс; настольны тэніс, нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы (чоўнавы бег, згінанне-разгінанне рук на брусах, падцягванне на перакладзіне).
​​​​​​​У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гг. у Палескім дзяржаўным універсітэце з 05.12.2023 па 07.12.2023 адбыліся адкрытыя гасцявыя лекцыі прафесара кафедры сацыяльнай работы і сацыяльнай бяспекі Паўночнага (Арктычнага) Федэральнага універсітэта ім М. В. Ламаносава, доктара біялагічных навук Голубевай Алены Юр'еўны.
6 снежня 2023 г.ва ўстанове адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" прайшла фінальная гульня ўніверсітэцкага этапу рэспубліканскага конкурсу "Усебеларуская Ліга дэбатаў".
​​​​​​​6 снежня адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Пінскім раённым выканаўчым камітэтам. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і старшыня Пінскага райвыканкама Брылевіч Ігар Максімавіч.
5 снежня ў Дзень валанцёра ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Валанцёрскі форум. Валанцёрскі цэнтр універсітэта запрашае валанцёраў, усіх тых, хто шануе грамадскую добраахвотную дзейнасць, далучыцца да гэтай важнай падзеі.
Студэнты інжынернага факультэта 4 і 5 снежня 2023 года наведалі ВУП «Мэблевая фабрыка «Пінскдрэў-Адрыяна». Азнаямленчая экскурсія арганізавана ў рамках супрацоўніцтва ПалесДУ з Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Студэнты 3 курсы спецыяльнасцяў «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Садова-паркавае будаўніцтва» пазнаёміліся з тэхналагічным працэсам вытворчасці мяккай мэблі, наведаўшы чатыры вытворчыя цэхі: машынна-нарыхтоўчы і сталярна-зборачны, абіўна-зборачны, раскройны, швейны.
Подписаться на Навiны