Студэнткі 2-га курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” Уладычык Марта, Фядзечка Арына, Барысевіч Аліна і Міхнюк Аліна паспяхова скончылі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”, арганізатарамі якога выступалі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі “Заходне-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт”.
З 12 па 16 снежня ў Палескі дзяржаўным універсітэце адбыўся V Калядны турнір па валейболе сярод зборных каманд факультэтаў. За званне лепшых валейбалістаў змагаліся 8 каманд. Перамогу атрымала каманда “ФАЗЛЖ-1”. Каманда інжынернага факультэта “ІТ-1” заняла ганаровае 2 месца. 3 месца ў турніры атрымалі студэнты каманды “ФАЗЛЖ-3”.
Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кафедры банкінга і фінансавых рынкаў, кандыдат эканамічных навук Аксана Аляксандраўна Кукса была запрошана кіраўніцтвам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па тэматыцы, прысвечанай банкаўскаму нагляду для студэнтаў ГрДУ спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.
Здзяйсняць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, стала добрай традыцыяй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 15 снежня 2022 года ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ва ўніверсітэце адбыўся дабрачынны кірмаш, у якім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.
10 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Зімовы баль. Традыцыйнае мерапрыемства ў гэтым годзе стала асаблівым: гасцямі ВНУ сталі на чале з начальнікам Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” генералам-маёрам Жылінскім Сяргеем Васільевічам курсанты і маладыя афіцэры Пінскага пагранічнага атрада на чале з начальнікам падраздзялення Віннікавым Дзмітрыем Аляксандравічам.
9 снежня 2022 года ў межах Стартап-школы ПалесДУ прайшоў адборачны этап рэспубліканскага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”, у ходзе якога таленавітыя, ініцыятыўныя і нераўнадушныя студэнты прэзентавалі ўнікальныя ідэі па паляпшэнню ўсіх аспектаў жыцця нашай краіны.