4-6 кастрычніка ў Мінску прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава “Медыцына і здароўе-2022”. У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі ПалесДУ: дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Т.В. і дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Марыніч В.В., якія прадэманстравалі вынікі распрацовак лабараторыі “Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне ў алімпійскіх відах спорту” ў галіне медыка-біялагічнага суправаджэння спартсменаў.









