8-9 чэрвеня дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам наведала выставу «ТІБО-2022». На маштабнай экспазіцыі TIБO вядучыя айчынныя і замежныя кампаніі штогод дэманструюць найноўшыя дасягненні ІТ-індустрыі, тэхналагічныя інавацыі і закончаныя рашэнні для выкарыстання ў вытворчых галінах эканомікі на беларускім і глабальным рынках.









