Яўгенія Янішчыц - “палеская ластаўка” Источник: Яўгенія Янішчыц - “палеская ластаўка” | Полесский государственный университет

“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Але за сваё кароткае жыццё Яўгенія Янішчыц пакінула значны след у беларускай літаратуры. Яна з’яўляецца аўтарам шасці кніг лірыкі, яркай і таленавітай прадаўжальніцай традыцый нацыянальнай паэзіі. 

Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют – 2023»

​​​​​​​16 лістапада адбыўся Гала-канцэрт конкурсу творчых талентаў першакурснікаў і ліцэістаў «Дэбют - 2023»! Сёлета на конкурсу было прадстаўлена больш за 60 нумароў ад першакурснікаў і ліцэістаў, конкурсныя работы якіх адрозніваліся арыгінальнасцю і любоўю да той справы, якой яны займаюцца.

Час дзейнічаць: пачатак будаўніцтва цэнтра патрыятычнага выхавання

​​​​​​​У Брэсцкай крэпасці дадзены старт будаўніцтву Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі і Брэсцкай крэпасці. Пачатак сапраўды грандыёзнай падзеі даў суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў самакіравання, студэнты ВНУ і навучэнцы патрыятычных класаў школ, актыў БРСМ, вайскоўцы, грамадскасць - усяго каля 300 чалавек. У ліку тых, хто ўнёс уклад у значную для краіны падзею-каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Валерыем Дунаем.

Рэспубліканскі суботнік у Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г. Брэсце

​​​​​​​11 лістапада 2023 года рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў г.Брэсце.

У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка байцам 131 артылерыйскага палка 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі.

Падчас суботніка рэктар ПалесДУ сумесна з супрацоўнікамі і студэнтамі плённа папрацавалі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

​​​​​​​11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2023"

​​​​​​​9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".

На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.

Да 75-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

21 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №3 (аўд.3332), адбудзецца літаратурная гадзіна “Палеская ластаўка”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
Пачатак ў 12.00.  
Сардэчна запрашаем!

16 лістапада - Міжнародны дзень адмовы ад курэння

Ці існуюць цыгарэты, якія не прыносяць шкоды? Ці ведаеце вы хімічны склад тытунёвага дыму? Пра гэта ішла размова 14 лістапада на мерапрыемстве «Дым, адбіраючы здароўе» са студэнтамі групы 23ЭУ-2 (куратар Ярашэвіч Л.А.). Рабяты пазнаёміліся з выставай-разважаннем «Кінь курыць – уздыхні свабодна», якая аформлена ў чытальнай зале (аўд. 3332). Прысутных азнаёмілі з паслядзеяннем курэння, з механізмам фарміравання тытунёвай залежнасці.

Подписаться на