Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці

29 жніўня 2023 года ў Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку адбыўся Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці.

У ПалесДУ прыступілі да вучобы студэнты з Каракалпакстана (Узбекістан)

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця з 1 верасня прыступілі да вучобы на 3 курсе 16 студэнтаў з Каракалпакстана (Узбекістан). Гэта стала магчыма дзякуючы падпісанай дамове аб супрацоўніцтве паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Каракалпакскім дзяржаўным універсітэтам ім.Бердаха.

Урачыстая лінейка ў ПалесДУ

​​​​​​​1 верасня 2023 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку навучальнага года. На мерапрыемстве быў дадзены старт 2023/2024 навечальнаму году, а ва ўніверсітэцкую сям’ю прняты новыя студэнты і ліцэісты.

Спаборніцтвы на ялах "Палескі камандор"

Традыцыйныя спаборніцтвы на ялах “Палескі камандор” прайшлі ў Дзень ведаў у ПалесДУ. Каманды выйшлі на старт з падтрымкай першакурснікаў і навучэнцаў 10-х класаў ліцэя. У гонцы перамогу атрымалі навучэнцы ліцэя! На другім месцы каманда факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Трэцяе месца заняла каманда біятэхналагічнага факультэта.

Віншаванне рэктара Дуная В.І. з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты!

Віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Штогод мы з трапятаннем і хваляваннем сустракаем гэты дзень, які заўсёды прыносіць важныя прафесійныя планы, мэты і заданні, новыя сустрэчы і новыя гарызонты.

Выдача камплектаў падручнікаў студэнтам 2 і 3 курсаў

Бібліятэка універсітэта запрашае студэнтаў 2 і 3 курсаў атрымаць камплекты літаратуры на 2023-2024 навучальны год!

Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 2 курса
Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 3 курса

Кніжная выстава "Духоўныя скарбы беларускай культуры"

У бібліятэцы вучэбнага корпуса №3 (ауд.3221) арганізавана кніжная выстава  “Духоўныя скарбы беларускай культуры”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дазволяць падрабязней азнаёміцца з міфалогіяй, этнаграфічнай спадчынай, мастацкай культурай нашай краіны. Раздзел “Беларуская мова - мелодыя сэрца” узгадвае  найлепшыя творы беларускай літаратуры, знакавыя для беларусаў, якія паўплывалі на фарміраванне светапогляду.

Подписаться на