ПалесДУ наведала дэлегацыя г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі
- Подробнее о ПалесДУ наведала дэлегацыя г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
20 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся рэспубліканскі суботнік. У акцыі прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ВНУ. Удзельнікамі суботніка быў праведзены пабел дрэў, выкананы работы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі ўніверсітэта.
Парадак таксама быў наведзены на працоўных месцах і на ўсіх аб'ектах універсітэта.
«Белая Русь» – упрыгожвае Беларусь!» - традыцыйная акцыя, якая праходзіць у красавіку ў рамках рэспубліканскага суботніка. Актывісты першаснай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ДА РГА "Белая Русь" (старшыня старшы выкладчык кафедры эканомікі і бізнесу Макарушка У.У.) прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада.
Вялікая Айчынная вайна - адно з самых жудасных выпрабаванняў, якія выпалі на долю беларускага народа. Яе цяжкасці і кровапраліцце пакінулі велізарны адбітак у свядомасці людзей і мелі цяжкія наступствы для жыцця цэлага пакалення. Для сучаснай моладзі Вялікая Айчынная вайна – гэта далёкая гісторыя. Менавіта са старонак кніг пакаленне, якое нарадзілася больш чым праз паўвека пасля Перамогі, можа даведацца пра подзвіг савецкіх салдат, мужнасць працаўнікоў тылу, усяго савецкага народа і пераняць эстафету памяці і павагі, стойкасці і гераізму продкаў, іх беззаветнай любові да сваёй Айчыны.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий