Рэспубліканскі навагодні баль

- Подробнее о Рэспубліканскі навагодні баль
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
У Брэсце прайшоў форум старшынь, членаў моладзевых парламентаў пры абласных, гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Моладзевага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Ганна Лазоўская.
Набліжаецца самы казачны, чароўны, яркі і таямнічы, такі доўгачаканы Новы год. Гэта свята цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.
Напярэдадні Новага года ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навуч. корпус № 1) аформлена кніжна-часопісная выстава “Гартаючы навагоднія старонкі". На ёй прадстаўлена літаратура, якая дапаможа стварыць святочны настрой і весела сустрэць Новы год.
Ідэалогія ахоплівае ўсе асноўныя сферы жыцця грамадства: эканамічную, палітычную, сацыяльную, культурна-інфармацыйную. А.Р. Лукашэнка ў адным са сваіх выступленняў зазначыў, што грамадства не можа існаваць без цэласнага збору ідэй, каштоўнасцей і норм, якія аб'ядноўваюць усіх грамадзян, «…ідэалогія – гэта краевугольны камень у грамадзянскім будаўніцтве».
Надыходзяць навагоднія святы. І, каб адчуць іх набліжэнне і стварыць святочны настрой, па традыцыі, многія з нас ладзяць прыгожыя фотасесіі на фоне арыгінальных фотазон.
Бібліятэка сёлета прыняла ўдзел у конкурсе навагодняй фотазоны "СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ". Бо Новы год - гэта новая старонка, новыя мары і новыя здзяйсненні. Ён дорыць нам надзею на лепшае, прыносіць самыя радасныя пачуцці, звязаныя з любоўю і ўзаемаразуменнем.
Зазірніце ў чытальную залу (аўд. 3332) бібліятэкі, сфатаграфуйцеся і адчуйце чароўную атмасферу Новага года!
18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы. Стыпендыя заснавана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий