15 мая – Міжнародны Дзень сям'і

Сям'я - гэта адна з галоўных каштоўнасцяў у нашым жыцці. Сем'і бываюць розныя, і для кожнага - гэта нешта сваё, асаблівае. Кожная сям'я ўнікальная, у кожнай - свае традыцыі і правілы, болі і радасці. Якой бы ні была ваша, важна, каб у ёй панавалі каханне, паразуменне і павага адзін да аднаго. Пабудаваць такую сям'ю - сапраўднае мастацтва, якое патрабуе вопыту, мудрасці і добрага прыкладу перад вачыма. 

Тэставы доступ да платформы Wanfang Data

З 10.05.2023 г. па 09.06.2023 г. Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да кітайскай платформы Wanfang Data.

Базы дадзеных уключаюць: часопісы, дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, законы, прадукцыю кітайскіх кампаній, кітайскія нацыянальныя стандарты, кітайскія патэнты, нацыянальныя навуковыя ўзнагароды / дасягненні, кітайскі індэкс навуковага цытавання і г. д.

9 МАЯ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 мая – Дзень Вялікай Перамогі над фашызмам у другой Сусветнай вайне. Дзень Перамогі святкуюць не толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, але і іх дзеці, унукі, праўнукі. Гісторыя гэтага вялікага свята яшчэ раз нагадвае пра гераізм і патрыятызм усіх абаронцаў нашай Радзімы. Дзень Перамогі - гэта свята ў гонар усіх тых, хто падарыў нам мір на нашай зямлі!

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КРАСАВІКУ 2023 г.

Вайна. Перамога. Памяць

Дзень Перамогі - свята ўсенароднага адзінства, мужнасці, адвагі і нязломнай волі народа. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога - сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці - навечна ўпісана ў гераічны летапіс нашай краіны. Для беларусаў гэта святое свята, даніна памяці, глыбокай пашаны і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім тым, хто набліжаў Перамогу.

ХХ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і  творчасці навучэнскай моладзі

​​​​​​​27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечанай Году міра і стварэння з удзелам міністра адукацыі Андрэя Іванавіча Іванца, міністра інфармацыі Уладзіміра Барысавіча Пярцова, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршаха Экзарха ўсяе Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровага прафесара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігара Аляксан

“Дыктоўка Перамогі”

​​​​​​​26 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася “Дыктоўка Перамогі”. Студэнты ўніверсітэта, ліцэісты і навучэнцы школ г.Пінска з энтузіязмам выконвалі ўсе заданні тэста. На пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнасці і патрыятызму яны з лёгкасцю  далі адказы.

У напісанні дытоўкі прынялі ўдзел больш за сотню актывістаў БРСМ Пінска.

Праект “Дыктоўка Перамогі” рэалізуе БРСМ з мэтай прыцягнення моладзі да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэння гістарычнай граматнасці і патрыятычнага выхавання.

Рэспубліканскі  суботнік – 2023

​​​​​​​22 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады, моладзь і ўсе астатнія нераўнадушныя беларусы прымаюць удзел у вясеннім навядзенні парадку. Да рэспубліканскага суботніка на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам далучылася адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, члены пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўнівер

Сустрэча навучэнцаў ліцэя з кіраўніцтвам універсітэта

​​​​​​​20 красавіка адбылася сустрэча навучэнцаў ліцэя з з рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунаем Валерыем Іванавічам і  прарэктарам па вучэбнай рабоце Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Залатаровай Вольгай Аляксандраўнай.

У ПалесДУ арганізавана гарачая лінія па пытаннях уступнай кампаніі-2023

​​​​​​​ТЭЛЕФОН ГАРАЧАЙ ЛІНІІ ПА ПЫТАННЯХ ПРЫЁМНАЙ КАМПАНІІ

БУДНІЯ ДНІ

З  9:00 ДА 16:00  (перапынак з 13:00 да 13:30)

8-0165-30-13-30

 

СУБОТА

З 10:00 ДА 14:00

8-044-559-32-59

 

Подписаться на