Палескі дзяржуніверсітэт: якасная практыкаарыентаваная адукацыя
- Подробнее о Палескі дзяржуніверсітэт: якасная практыкаарыентаваная адукацыя
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Старшыня гарвыканкама Валерый Васільевіч Рабкавец уручыў падзяку Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу “Берасцейскія сані – 2024”.
Падзяка была ўрачыста ўручана прарэктару па выхаваўчай рабоце Хмель Вользе Анатольеўне.
У час урачыстага адкрыцця рэспубліканскага свята “Брэст - маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2024” адбылося падвядзенне вынікаў Рэспубліканскай выставы-конкурсу сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”, арганізаваная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”. Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны.
15 лютага ў Брэсце пачалося свята, якое аб'яднала моладзь з усёй краіны ў рамках рэспубліканскага свята “Брэст - маладзёжная сталіца Беларусі”. У гэтай грандыёзнай падзеі прымаюць удзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, член СМУ пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна і прадстаўнік валанцёрскага руху Арцёмчык Ксенія.
16 лютага 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў круглы стол "Макропрудэнцыйная палітыка: сучасная практыка і перспектывы".
З прывітальным словам выступілі: рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч і старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калаур Павел Уладзіміравіч.
З 13 лютага па 16 лютага 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі дзвюх спецыяльнасцяў пад старшынствам начальніка групы ліцэнзійнага кантролю кіравання кантрольнай дзейнасці Сільвановіча Андрэя Валянцінавіча.
Першасная арганізацыя ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» Пінскай ГА РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел у акцыі «Белая Русь» - дзецям Данбаса». Акцыя праводзіцца рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» сумесна з прадстаўніцтвам Федэральнага агенцтва «Рассупрацоўніцтва» у Беларусі. 14 лютага 2024 г. старшыня першаснай арганізацыі ПалесДУ Пінскі ГА РГА «Белая Русь» Уладзімір Уладзіміравіч Макарушка прыняў удзел у сходзе актыву РГА «Белая Русь» г. Пінска.
15 лютага ў рамках Адзінага Дня інфармавання прайшла дыялогавая пляцоўка «Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты» з удзелам старшага інспектара групы кадраў Пінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС капітана міліцыі Неўдаха Арцёма Мікалаевіча.
У сталіцы Грузіі г.Тбілісі завяршылася першынства Еўропы па каратэ сярод кадэтаў, юніёраў і моладзі да 21 года. Спаборніцтвы сабралі больш за 1160 спартсменаў з 49 краін, колькасць удзельнікаў стала рэкорднай у гісторыі турніру. Студэнт 3 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мікіта Сахноў выступаў у кумітэ (паядынкі), U 21(18-20 гадоў) да 84 кг. Каратыст правёў пяць напружаных баёў і заваяваў бронзавы медаль. Па выніках спаборніцтваў яму будзе прысвоена званне Майстар спорту РБ па каратэ.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий