3 красавіка ў адміністрацыі СЭЗ «Брэст» адбыліся перамовы з прэзідэнтам кампаніі Zafaran Pharmaceuticals доктарам Хашматам Сеарам Амархаілам.
З боку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ўдзел у сустрэчы прымалі загадчык кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Глінская Наталля Анатольеўна, а таксама в.а. дырэктара ТАА «Тэхнапарк Палессе» Козыр Аляксей Віктаравіч.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай галіне, развіццё гандлёва-эканамічных адносін, пытанні выкарыстання патэнцыялу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сферы навукова-практычнай дзейнасці і падрыхтоўкі кадраў.









