15 верасня 2023 года прайшло выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У зале пасяджэння Палаца культуры нафтавікоў адбыўся круглы стол на тэму: «Сацыяльная падтрымка маладых работнікаў прадпрыемстваў», на якім член Савета маладых навукоўцаў Міністэрства адукацыі РБ, старшыня Савета маладых навукоўцаў Палескага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры біятэхналогіі Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна расказала аб узаемадзеянні Палескага дзяржаўнага універсітэта з рэальным сектарам эканомікі.
17 верасня ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята было заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам Кіраўніка дзяржавы. Выбар даты для свята быў абумоўлены падзеямі гісторыі нашай Радзімы. 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора.
13 верасня ў рамках Тыдня народнага адзінства адбылася Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства», у якім узялі ўдзел студэнты, ліцэісты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий