Навiны

Новы год – пара  цудаў, калі стаць чараўніком можа кожны. Марафон дабрыні з года ў год крочыць па Беларусі. Для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, гэта свята таксама доўгачаканае. Удзел у дабрачынных акцыях для студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце №5, стала традыцыяй. Вось ужо каторы год запар яны збіраюць навагоднія падарункі дзецям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны. І ў гэтым годзе студэнты актыўна ўключыліся ў працу па зборы пасільнай дапамогі для выхаванцаў Пінскага спецыялізаванага Дома дзіцяці і сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Пінска.
​​​​​​​20 снежня 2022 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся абласны міжуніверсітэцкі этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. На мерапрыемстве былі прадстаўлены 23 аўтарскія праекты ад студэнтаў усіх універсітэтаў Брэсцкай вобласці. Прадстаўнікі экспертнага савета адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі праектаў і актуальнасць заяўленых тэм. У наступны этап ад Брэсцкай вобласці прайшлі 9 праектаў.
​​​​​​​З 01.11 па 22.12.2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  адбыўся Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2022», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.

​​​​​​​Студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця завочнай формы навучання Водчыц Віталій стаў Майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па служэбным мнагабор’і. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе стрэлы з пісталета Макарава, плаванне на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і крос 1500 метраў. Віншуем Віталія і жадаем далейшых поспехаў у спорце!

20 снежня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка па тлумачэнні новых правілаў прыёму ў ВНУ на 2023 год.
​​​​​​​Віншуем кіраўнікоў і студэнтаў з сумеснай перамогай у Конкурсах і Алімпіядах Маладзёжнага саюза эканамістаў і фінансістаў Расійскай Федэрацыі.
​​​​​​​Студэнткі 2-га курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” Уладычык Марта, Фядзечка Арына, Барысевіч Аліна і Міхнюк Аліна паспяхова скончылі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”, арганізатарамі якога выступалі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі “Заходне-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт”.
З 12 па 16 снежня ў Палескі дзяржаўным універсітэце адбыўся V Калядны турнір па валейболе сярод зборных каманд факультэтаў. За званне лепшых валейбалістаў змагаліся 8 каманд. Перамогу атрымала каманда “ФАЗЛЖ-1”. Каманда інжынернага факультэта “ІТ-1” заняла ганаровае 2 месца. 3 месца ў турніры атрымалі студэнты каманды “ФАЗЛЖ-3”.
15 снежня байцы студэнцкіх атрадаў накіраваліся на закрыццё трэцяга працоўнага семестра ў Мінск.
Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кафедры банкінга і фінансавых рынкаў, кандыдат эканамічных навук Аксана Аляксандраўна Кукса была запрошана кіраўніцтвам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па тэматыцы, прысвечанай банкаўскаму нагляду для студэнтаў ГрДУ спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.
Подписаться на Навiны