13 верасня адбыўся сход Каардынацыйнага студэнцкага савета. Шляхам галасавання на пасаду старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта была абрана студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мацука Вольга Васільеўна.
13 верасня адбыўся сход Каардынацыйнага студэнцкага савета. Шляхам галасавання на пасаду старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта была абрана студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Мацука Вольга Васільеўна.
13 верасня рэктар ПалесДУ сустрэўся з прадстаўнікамі маладзёжнага крыла ГА “Беларускі саюз жанчын”. Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць арганізацыі, планы і перспектывы развіцця. Маладыя члены БСЖ падзяліліся сваімі ідэямі і расказалі пра запланаваныя мерапрыемствы.
13 верасня 2022 года ў межах Года гістарычнай памяці студэнты групы 22 БТ-2 біятэхналагічнага факультэта ў суправаджэнні куратара Т.А. Сенькавец наведалі музей Палескага дяжаўнага ўніверсітэта.
12 верасня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла сустрэча ў межах акцыі “Беларусь адзіная”. Сярод спікераў – вядмыя беларускія палітолагі і гісторыкі – старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды” Гігін Вадзім Францавіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Марзалюк Ігар Аляксандравіч.
9 верасня 2022 года ў г. Жлобіне адбыўся агульны сход Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая Аляксандра Уладзіміравіча. Дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, к.м.н., дацэнт Марыніч Таццяна Уладзіміраўна ўзнагароджана Граматай Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту за актыўны ўдзел у папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.
9 верасня сумесна з хакейнай камандай “Ястрабы” на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень хакея. У 7.30 хакеісты клуба і студэнты ПалесДУ сабраліся на набярэжнай, дзе прайшоў “ЗаБег з чэмпіёнамі!”
У верасні горад Пінск адзначыць сваё 925-годдзе, плануюцца масавыя мерапрыемствы, якія, у тым ліку, будуць прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. У падрыхтоўцы горада да свята прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты ПалесДУ. У час суботніка праведзена праца па навядзенню парадку на тэрыторыях, што прылягаюць да аб’ектаў універсітэта.
8 верасня 2022 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Дзень адзінаборстваў.
У межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана дыялогавая пляцоўка. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий