Да 31 снежня 2023 года Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту прадастаўляецца доступ да Асноўнай калекцыі і модулю Энцыклапедыя Znanium (ЭБС) ZNANIUM.COM - http://znanium.com.
Асноўная калекцыя ЭБС Znanium уяўляе сабой падборку выданняў па розных напрамках гуманітарнага і тэхнічнага профілю. Фонд ЭБС уключае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, аўтарэфераты, дысертацыі, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, артыкулы з перыядычных выданняў і інш. Мова дакументаў - руская.