Навiны бібліятэкi

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі персанальны біябібліяграфічны паказальнік “Віктар Віктаравіч Шумак.
Дадзенае выданне з'яўляецца працягам серыі бібліяграфічных паказальнікаў “Навукоўцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта”, прысвечаных навуковай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.
У паказальнік уключаны ў храналагічным парадку навуковыя, навучальныя, вучэбна-метадычныя і публіцыстычныя работы за перыяд з 1989 па 2022 гады.

1 кастрычніка 2022 г. супрацоўнікі бібліятэкі ПалесДУ ў рамках Года гістарычнай памяці наведалі музеі ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У Мотальскім музеі народнай творчасці азнаёміліся з аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Палесся, убачылі калекцыі керамікі, ткацтва, вышыўкі, жывапісу, іканапісу, мэблі, посуду, дыяраму старажытнага Моталя, аўтэнтычны інтэр'ер палескай хаты і даведаліся пра гісторыю сучаснага. У музеі археалогіі "Нашы каранi" супрацоўнікам бібліятэкі расказалі аб тым, што на тэрыторыі Моталя археолагі знайшлі мноства доказаў паселішчаў эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага стагоддзяў. У музеі адлюстравана шматвяковая гісторыя развіцця мясцовасці на Ясельдзе.

Бібліятэка запрашае на кніжную выставу “Гісторыя эканамічных вучэнняў”, на якой прадстаўлены працы сусветна вядомых вучоных-эканамістаў Дж. Сломана “Эканомікс”, К. Макканела “Эканомікс”, П.Э. Самуэльсана «Эканоміка», У. Бомола «Эканомікс», П. Кругмана «Асновы эканомікс», падручнікі, навучальныя дапаможнікі па гісторыі эканамічных вучэнняў і палітэканоміі. Таксама вы зможаце пазнаёміцца ​​з тэорыямі Адама Сміта, Джона Кейнса, Альфрэда Маршала, «Капіталам» Карла Маркса і інш.
Выстава экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №3, аўд. 3332. Запрашаем

4 кастрычніка доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт, прафесар кафедры тэхналогій аквакультуры, в.а. дэкана інжынернага факультэта Віктар Віктаравіч Шумак адзначае свой юбілей.

Ці ведаеце вы, што першае ў свеце турыстычнае агенцтва было адкрыта ў 1847 годзе Томасам Кукам? А адным са знакамітых кліентаў Кука быў пісьменнік Марк Твен? Аказваецца, агенцтва Томаса Кука зачынілася зусім нядаўна, у 2019 годзе, прапрацаваўшы больш за 150 гадоў. Яшчэ сто гадоў таму падарожнічаць маглі толькі вельмі багатыя людзі, а сёння турызм даступны практычна для кожнага чалавека і з'яўляецца адным з любімых відаў дзейнасці людзей.

Завяршаецца Тыдзень роднай мовы ў Палескім Дзяржаўным універсітэце. Наведвальнікі бібліятэкі з захапленнем расказваюць пра свой любімы твор і робяць сэлфі з беларускай кнігай.

Вашай ўвазе прадстаўляем наступных удзельнiкаў мерапрыемства :

Ярмак Анастасія Андрэеўна (група 21ОАФК-2) з кнігай  В.Быкава.

Трапец Дар'я Аляксандраўна (група 21ОАФК-2). Яна  захапляецца творамі Я. Купалы.

Макаранка Анастасія Аляксандраўна і Крымская Ганна Андрэеўна (група 21БУ-1) адлюстраваны у сумесным фотаздымку з кнігай М. Гусоўскага “Песня пра зубра” і творамі Я. Коласа.

У рамках Тыдня роднай мовы, чытачы бібліятэкі з задавальненнем сфатаграфаваліся з кнігай, якая ім падабаецца.
Першыя удзельнікі BOOK-СЭЛФІ :
Дарохіна Валерыя Рыгораўна (група 21ЛМК-1), яе любімы твор - “Людзі на балоце” Івана Мележа;  
Дранчук Дар'я Ігараўна (група 21ФиК-2)  з кнігай Iвана Шамякіна “Сэрца на далоні”;
Калянчук Ягор Валер'евіч, ліцэіст “11 Б” класа, якому да спадобы прыйшлася кніга “Беларусь. Зямля песняроў” Анатоля Кляшчука;
Пархоменка Мілана Яўгенаўна (група 19ПД-1), яе уразіла “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, складальнiк Аляксандр Суша.

   У бібліятэцы вучэбнага корпуса №1 у рамках Тыдня роднай мовы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадставлены падручнікі, практыкумы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведачная літаратура, якія змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял па беларускай мове. У экспазіцыі пададзены ўсе раздзелы беларускага мовазнаўства, разглядаюцца асноўныя правілы і нормы ўжывання слоў і іх формаў, даецца характарыстыка стыляў, асвятляюцца пытанні арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі, шмат увагі надаецца культуры маўлення.

 

Бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу "Чытаем па-беларуску". На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.  

Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу беларускую мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ёй валодае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. 

"Сэлфі" (ад англ. self-сам) трывала ўвайшло ў наша жыццё. Яго робяць і простыя людзі, і знакамітасці, і палітыкі. Для сэлфі людзі выбіраюць самыя розныя месцы. А чаму б не сфатаграфавацца ў бібліятэцы? Тым больш, што нагода ёсць!

З 19.09.2022 па 23.09.2022 праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, у рамках якога праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Усім чытачам бібліятэкі, якія наведаюць у гэты час абанемент навуковай і мастацкай літаратуры, будзе прапанавана сфатаграфавацца і расказаць, чаму дадзеная кніга самая любімая. Такім чынам вы падзеліцеся сваімі літаратурнымі перавагамі.

Подписаться на Навiны бібліятэкi