Навiны бібліятэкi

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры вучэбнага корпуса №3 (каб.3221) экспануецца кніжная выстава "На крылах роднай мовы", прымеркаваная да Тыдня роднай мовы. На экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, М. Танка, І. Навуменка і інш. “Роднае слова – святы ізумруд,” - так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць і квітнець.  Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць.

Запрашаем!

 

15 верасня - прафесійнае свята ўсіх бібліятэкараў Беларусі, а дакладней - Дзень бібліятэк. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі экспануецца кніжная выстава “Сіла кнігі”. У экспазіцыю ўвайшлі выданні, прысвечаныя гісторыі кнігі і бібліятэкі, сучаснаму развіццю бібліятэчнай справы, інфармацыйна-даведачнае выданне пра ўклад нашай бібліятэкі ў арганізацыю навучальнага і навуковага працэсу ўніверсітэта, навуковыя, навукова-папулярныя і навучальныя дапаможнікі. Мы праглядзелі некаторыя інтэрнэт-супольнасці кнігалюбаў, прачыталі водгукі людзей пра самыя розныя прачытаныя імі кнігі, і найбольш папулярныя з іх сабралі ў рубрыцы "Гэта тое, што трэба абавязкова прачытаць". Кнігі філасофскага і псіхалагічнага характару выдзелены ў рубрыку "І хіба веданне не сіла?" У цэнтры экспазіцыі - кнігі, прысвечаныя Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якой спаўняецца сёлета 100 гадоў. Што ж робіць чалавека адукаваным? Што можа пашырыць кругагляд, узбагаціць розум і душу?

Паважаныя трэцякурснікі!
Бібліятэка універсітэта запрашае вас атрымаць камплекты навучальнай літаратуры на 2022-2023 навучальны год!
Студэнты-даўжнікі атрымаюць камплект падручнікаў на новы навучальны год толькі пасля ліквідацыі запазычанасці перад бібліятэкай.

Графікі выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 3 курса ДФН на 1 семестр 2022/2023 г.

Паважаныя другакурснікі!
Бібліятэка ўніверсітэта запрашае вас атрымаць камплекты навучальнай літаратуры на 2022-2023 навучальны год!
Звярніце ўвагу, што падручнікі выдаюцца толькі пасля вяртання кніг з папярэдняга семестра.

Графікі выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 2 курса ДФН на 1 семестр 2022/2023 г.

Дарагія ліцэісты, студэнты і выкладчыкі! Віншуем Вас з пачаткам навучальнага года! Жадаем творчых поспехаў, новых адкрыццяў і ўражанняў, смелых ідэй, высокіх вынікаў, радасных падзей і добрага настрою! Няхай у вашым жыцці ярка ззяе святло мудрасці і ведаў!

Навучальны год у бібліятэцы пачаўся з выдачы падручнікаў ліцэістам.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 2 па 9 верасня ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў ліпені-жніўні бягучага года.

У бібліятэку Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта паступілі  АДУКАЦЫЙНЫЯ СТАНДАРТЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Паважаныя выкладчыкі і супрацоўнікі!
У адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай запрашаем Вас прайсці штогадовую перарэгістрацыю. Для гэтага трэба здаць, ці пры неабходнасці падоўжыць выдадзеныя кнігі, згодна з правіламі карыстання бібліятэкай. Электронны фармуляр можаце паглядзець на сайце ўніверсітэта ў электронным каталогу.
У вас змяніўся хатні адрас, нумар тэлефона, месца працы, адбылася змена прозвішча, пашкоджаны ці страчаны чытацкі білет? Пры перарэгістрацыі паінфармуйце аб гэтым бібліятэкара.
Чакаем Вас!

Лета - цудоўная пара, якая павінна пакінуць у вас толькі станоўчыя ўспаміны і эмоцыі. Гэта не проста адна з часоў года - гэта маленькае жыццё, час асаблівага настрою і падарожжаў.

У чытальнай зале навучальнага корпуса № 3 экспануецца кніжна-ілюстрацыйная выстава «#АдпачывайПадарожнічайПазнавай».
У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 публікацый, якія знаёмяць з захапляльнымі турыстычнымі маршрутамі па непаўторных кутках планеты, гісторыяй, прыродай і старажытнымі помнікамі культуры і старажытнага дойлідства, а таксама з культурай, традыцыямі, легендамі і турыстычнымі магчымасцямі нашай Беларусі.
Запрашаем усіх жадаючых!

Подписаться на Навiны бібліятэкi