1 кастрычніка 2022 г. супрацоўнікі бібліятэкі ПалесДУ ў рамках Года гістарычнай памяці наведалі музеі ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У Мотальскім музеі народнай творчасці азнаёміліся з аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Палесся, убачылі калекцыі керамікі, ткацтва, вышыўкі, жывапісу, іканапісу, мэблі, посуду, дыяраму старажытнага Моталя, аўтэнтычны інтэр'ер палескай хаты і даведаліся пра гісторыю сучаснага. У музеі археалогіі "Нашы каранi" супрацоўнікам бібліятэкі расказалі аб тым, што на тэрыторыі Моталя археолагі знайшлі мноства доказаў паселішчаў эпохі неаліту, бронзавага і жалезнага стагоддзяў. У музеі адлюстравана шматвяковая гісторыя развіцця мясцовасці на Ясельдзе.