21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”. На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, на сённяшні дзень 6 тысяч моў могуць страціць апошніх сваіх носьбітаў. Святочная дата заклікае беражліва і цярпіма ставіцца да культурных і моўных традыцый малых народаў планеты, умацоўваючы паразуменне і салідарнасць.