Навiны бібліятэкi

Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты доступ да электроннай бібліятэкі Grebennikon

Доступ адкрыты па 31.12.2022 г.

Электронная бібліятэка “Grebennikon” змяшчае артыкулы, апублікаваныя ў спецыялізаваных часопісах Выдавецкага дома “Грэбеннікаў”, у тым ліку з пераліку навуковых выданняў ВАК, якія рэцэнзуюцца. Тут асвятляецца шырокі спектр пытанняў па эканоміцы: маркетынгу, менеджменце, кіраванню персаналам, кіраванню фінансамі. Маецца рубрыкатар па 250 тэмах, падрабязныя анатацыі да артыкулаў, ёсць магчымасць пошуку артыкулаў па аўтарах, назве і ключавых словах.

Прыродныя прыгажосці нашай планеты ўдала дапаўняюцца архітэктурнымі шэдэўрамі. Некаторыя з аб'ектаў выклікаюць неверагоднае захапленне. Гледзячы на ​​будынкі, немагчыма ўявіць, што яны - твор чалавечых рук. У пабудовах гарманічна пераплятаецца геніяльнасць архітэктараў, бязмежная фантазія, найноўшыя тэхналогіі і эстэтычная прыгажосць. А яшчэ архітэктура неаддзельная ад месца, яна перадае каларыт краіны і ўнікальную атмасферу канкрэтнай лакацыі, няхай гэта будзе буйны горад ці закінуты сярод лясоў пасёлак.
Прапануем вашай ўвазе віртуальную выставу "Шэдэўры архітэктуры". Гэта 10 унікальных будынкаў, пра якія кожны павінен даведацца зараз!

1 сакавіка 2022 года ў 15.00 бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае выкладчыкаў кафедраў наведаць Залу электронных рэсурсаў для стварэння аўтарскіх профіляў у навуковай сацыяльнай сетцы ResearchGate і ў базе даных вучоных ORCID. Дапамога ў рэгістрацыі і размяшчэнні аўтарскіх публікацый будзе аказана супрацоўнікамі бібліятэкі.

22 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №1 супрацоўнiкi бібліятэкі арганiзавалi свята беларускай мовы, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У літаратурнай гасцёўні “Таямніцы роднай мовы” прынялі ўдзел студэнты групы 21БУ-1. Вядучыя мерапрыемства Балабосава Ульяна і Кочкін Вячаслаў з гонарам расказалі гасцям мерапрыемства, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

У бібліятэцы, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221), адкрылася кніжная выстава “Абаронца адрынутых”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Віктора Мары Гюго. Пісьменнік, паэт, празаік і драматург, ён стаў адной з самых значных фігур у французскай літаратуры і прыкладам таго, наколькі свабодным і сумленным можа быць творца. Будучы актыўным грамадскім дзеячам, літаратар асуджаў няроўнасць у грамадстве і адхіляў несправядлівыя законы.
На выставе прадстаўлена спадчына вялікага французскага пісьменніка. Дапаўняе экспазіцыю рубрыка «Шэдэўры французскай літаратуры» .

23 лютага кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Алена Аляксандраўна Ігнацюк адзначае свой юбілей.
Алена Аляксандраўна – літаратуразнавец, культуролаг і паэт. Яна актыўна займаецца навукова-даследчай працай, мае больш за сорак навуковых прац, большая частка якіх прысвечана даследаванню тэорыі беларускай літаратуры. У сваёй навуковай дзейнасці вялікую ўвагу надае вывучэнню культуры роднага Палесся. У суаўтарстве яна апублікавала некалькі манаграфій і шэраг артыкулаў па гэтай праблематыцы.
А.А. Ігнацюк з’яўляецца аўтарам вучэбна-метадычнага дапаможніка  ”Жывапіс словам: сінтэз паэзіі і жывапісу“ і пяці паэтычных зборнікаў.

Імкненне да сацыяльнай справядлівасці адна з галоўных місій усіх краін. Асноўная ідэя – гэта падтрымка прынцыпаў справядлівасці, устараненне бар'ераў, якія ўзнікаюць перад людзьмі ў сілу іх полу, узросту, расавай, этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці, культуры або наяўнасці інваліднасці. Генеральная Асамблея ААН 26 лістапада 2007 года аб'явіла 20 лютага Сусветным днём сацыяльнай справядлівасці. ААН прапанавала дзяржавам-удзельніцам праводзіць мерапрыемствы ў інтарэсах грамадскага развіцця. Беларусь - сацыяльная дзяржава, уваходзіць у лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”. На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, на сённяшні дзень 6 тысяч моў могуць страціць апошніх сваіх носьбітаў. Святочная дата заклікае беражліва і цярпіма ставіцца да культурных і моўных традыцый малых народаў планеты, умацоўваючы паразуменне і салідарнасць.

Паважаныя студэнты і выкладчыкі бібліятэкі ПалесДУ!

З 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка”.

Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў  ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка” з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.

Подписаться на Навiны бібліятэкi