Навiны бібліятэкi

На 2021 год Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту арганізаваны доступ да баз дадзеных Web of Science і ЭБС «Университетская библиотека онлайн».
Доступ да абодвух баз дадзеных магчымы як з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў гэтых базах дадзеных з камп'ютараў, якія знаходзяцца ў лакальнай сетцы ўніверсітэта, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп'ютара або мабільнай прылады.

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221) дэманструецца выстава "Беларускі майстар слова", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод.

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) аформлена кніжна-часопісная выстава «Міфы і фальклор народаў свету». На выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная міфам і легендам старажытнай Грэцыі, Рыма, Егіпта, Індыі, ірландскай, скандынаўскай, славянскай і рускай міфалогіі. У раздзеле «Беларусь у легендах і паданнях» сабраны цікавыя звесткі пра герояў беларускіх легенд, міфаў, паданняў, казак.

Выстава «Філасофія і грамадства» экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) і прысвечана філасофіі - асобай форме пазнання свету, што ўстанаўлівае агульныя прынцыпы быцця і прынцыпы адносін чалавека да свету. На выставе прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя дапаможнікі, якія раскрываюць асноўныя ідэі філасофіі, пытанні ўпарадкавання грамадства, пытанні сацыяльнай філасофіі. Асаблівая ўвага нададзена прынцыпам філасофіі Фрэнсіса Бэкана, англійскага палітычнага дзеяча і філосафа, заснавальніка даследнай навукі і філасофіі Новага часу, якому ў студзені спаўняецца 460 гадоў з дня нараджэння.

"Сусветная эканоміка" - так называецца кніжна-часопісная выстава, арганізаваная на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус №3, к. 3214). На ёй прадстаўлена вучэбная, навуковая і навукова-папулярная літаратура, у якой выкладзены рэальныя працэсы развіцця сучаснай сусветнай эканомікі, як у цэлым, так і па асобных краінах. Асаблівае месца адведзена супастаўляльнаму аналізу розных краін, розных сацыяльна-эканамічных сістэм з мэтай здабывання карыснага замежнага вопыту.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступлення літаратуры". З 15 студзеня па 22 студзеня ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў снежні.

З 2021 года часопіс Палескага дзяржаўнага універсітэта «Эканоміка і банкі» размешчаны і будзе індэксавацца міжнароднай мультыдысцыплінарнай базай дадзеных EBSCO. Кампанія EBSCO заснавана ў 1944 годзе ў ЗША, гэта вядучы пастаўшчык электронных сэрвісаў і баз дадзеных на рынку інфармацыйных паслуг, сусветны лідэр у забеспячэнні доступу да навуковай інфармацыі. На сённяшні дзень гэта больш за 450 паўнатэкставых баз дадзеных, больш за 360 тыс. навуковых часопісаў, каля 160 тыс. бібліяграфічных баз дадзеных, больш за 1200000 электронных кніг.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў снежні 2020 г.

Набліжаецца Новы год. Гэта пара падарункаў, цудаў, добрага настрою, усмешак і шчасця. Кожны з нас задаецца пытаннем - што падарыць сваім блізкім. Бо хочацца прэзентаваць нешта незвычайнае, новае, цікавае, карыснае і запамінальнае! А калі прыгатаваць падарунак сваімі рукамі? Выдатная ідэя! Ўпрыгажэнні, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць прыгожымі і, галоўнае, крэатыўнымі.

У беларускай літаратуры 2020-ы год вельмі багаты на юбілеі. Сёлета беларуская літаратрура налічвае 27 юбіляраў-пісьменнікаў:  Кузьмы  Чорнага, Андрэя Макаёнка, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Зуёнка, Аляксея Дударава і інш.

Бібліятэка запрашае  наведаць віртуальную  выставу "Пісьменнікі Беларусі: юбілеі-2020”, прымеркаваную да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. Гэта цудоўная нагода асвяжыць у памяці іх непераўзыйдзеныя творы, адкрыць для сябе новыя нязведанныя шэдэўры. 
Жадаем вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, народа, краіны.

Подписаться на Навiны бібліятэкi