Навiны бібліятэкi

З 2021 года часопіс Палескага дзяржаўнага універсітэта «Эканоміка і банкі» размешчаны і будзе індэксавацца міжнароднай мультыдысцыплінарнай базай дадзеных EBSCO. Кампанія EBSCO заснавана ў 1944 годзе ў ЗША, гэта вядучы пастаўшчык электронных сэрвісаў і баз дадзеных на рынку інфармацыйных паслуг, сусветны лідэр у забеспячэнні доступу да навуковай інфармацыі. На сённяшні дзень гэта больш за 450 паўнатэкставых баз дадзеных, больш за 360 тыс. навуковых часопісаў, каля 160 тыс. бібліяграфічных баз дадзеных, больш за 1200000 электронных кніг.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў снежні 2020 г.

Набліжаецца Новы год. Гэта пара падарункаў, цудаў, добрага настрою, усмешак і шчасця. Кожны з нас задаецца пытаннем - што падарыць сваім блізкім. Бо хочацца прэзентаваць нешта незвычайнае, новае, цікавае, карыснае і запамінальнае! А калі прыгатаваць падарунак сваімі рукамі? Выдатная ідэя! Ўпрыгажэнні, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць прыгожымі і, галоўнае, крэатыўнымі.

У беларускай літаратуры 2020-ы год вельмі багаты на юбілеі. Сёлета беларуская літаратрура налічвае 27 юбіляраў-пісьменнікаў:  Кузьмы  Чорнага, Андрэя Макаёнка, Лідзіі Арабей, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Зуёнка, Аляксея Дударава і інш.

Бібліятэка запрашае  наведаць віртуальную  выставу "Пісьменнікі Беларусі: юбілеі-2020”, прымеркаваную да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў. Гэта цудоўная нагода асвяжыць у памяці іх непераўзыйдзеныя творы, адкрыць для сябе новыя нязведанныя шэдэўры. 
Жадаем вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, народа, краіны.

Яўген Аляксандравіч Маслоўскі - доктар педагагічных навук, прафесар, у Палескім дзяржаўным універсітэце працаваў з 2008 па 2015 год. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку: манаграфій, навучальных дапаможнікаў, метадычных дапаможнікаў, навуковых артыкулаў у рэферыруемых часопісах і зборніках, замежных выданнях і выданнях ВАК РБ, артыкулаў і дакладаў на міжнародных канферэнцыях. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў і дактароў педагагічных навук. Запомніўся студэнтам і выкладчыкам як выдатны педагог.

Хочаце даведацца пра асаблівасці зімовай рыбалкі? Ці як ўвасобіць зімовую казку ў інтэр'еры? Запазычыць веды ў галіне кліматалогіі і метэаралогіі? Ці яшчэ раз паглыбіцца ў гісторыю зімовых святаў?

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Прэстыжная прэмія - Нобелеўская", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221).

Альфрэд Бернхард Нобель - удачлівы бізнэсмэн, таленавіты вынаходнік, падарожнік, дабрадзей. Амаль усё, што меў ён завяшчаў тым, «хто на працягу папярэдняга года зрабіў навуковыя адкрыцці, якія прынясуць самую вялікую карысць чалавецтву ...».

Дзень у гісторыі

Пінск - горад старажытны, з амаль тысячагадовай гісторыяй. Ён упершыню згадваецца ў 1097 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў". Пінск быў другім горадам у Тураўскім княстве, якое называюць таксама Турава-Пінскім, а ў канцы XII стагоддзя стаў цэнтрам асобнага Пінскага княства. Яшчэ Пінск вельмі часта называюць сталіцай Палесся. Але ці толькі сталіцай Палесся?

Светлай памяці бліскучага вучонага, педагога і дзіўнага чалавека дацэнта кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Ільіна Аляксандра Львовіча прысвечана выстава яго работ, арганізаваная ў бібліятэцы (1 корпус, чытальная зала №1) і віртуальная выстава яго публікацый.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛІСТАПАДЗЕ 2020г.

Подписаться на Навiны бібліятэкi