Дзень абароны Зямлі - нагода задумацца аб лёсе нашай планеты. Бо імклівае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, хуткі рост прамысловасці і вытворчасці ў 20 і 21 стагоддзях не мінулі бясследна. Актыўная гаспадарчая дзейнасць чалавека прывяла да забруджвання навакольнага асяроддзя. Вырубка лясоў, забруджванне паветра выкідамі вытворчасцей і аўтамабіляў, атручэнне водных рэсурсаў прамысловымі адходамі, знішчэнне многіх відаў жывёл, рыб, птушак, радыяцыйныя забруджванні - усё гэта забівае нашу планету. Паўсюдная здабыча карысных выкапняў ператварае зямлю ў бясплодную пустыню.