Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у ПалесДУ прымала ўдзел Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ірына Анатольеўна. Студэнт трэцяга курса факультэта эканомікі і фінансаў Мікіта Літвінчук задаў пытанні, якія цікавяць студэнтаў. Ірына Анатольеўна з задавальненнем і цікавасцю пагутарыла з прадстаўніком студэнцкай супольнасці нашага ўніверсітэта.









