Навiны

20 кастрычніка ва ўніверсальнай спартыўнай зале Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся фітнес-марафон, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і прадстаўнікоў моладзевага крыла гарадскога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ПалесДУ.
​​​​​​​20 кастрычніка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся Адзіны дзень інфармавання, удзел у якім прыняў  памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці Вакульчык Валерый Паўлавіч. Ён сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ВНУ і абмеркаваў пытанні, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і рэгіёна.
​​​​​​​Адным з самых яркіх студэнцкіх мерапрыемстваў з’яўляецца праект, ініцыяваны Рэспубліканскім студэнцкім саветам ГА “БРСМ” і рэалізуемы Саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь – рэспубліканскі конкурс “Студэнт года”.
На базе спартыўна-культурнага цэнтра  УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды – 2022/2023.
​​​​​​​18 кастрычніка адбылася справаздаўча-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Члены прафсаюзнага камітэта выступілі са справаздачай аб праведзенай рабоце за мінулы перыяд, а таксама выбралі старшыню на новы тэрмін.
9 кастрычніка 2022 года студэнты факультэта эканомікі і фінансаў і прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі моладзевага крыла грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” установы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” наведалі творчы конкурс  сярод бацькоў “Супертата” ў гарадскім доме культуры.
У межах рэспубліканскай акцыі “Моладзь за ўраджай!” студэнты ПалесДУ прымаюць актыўны ўдзел у зборы яблык ў ААТ “Пачапава”. За мінулы тыдзень сумесна з навучэнцамі каледжаў рабяты ўжо сабралі больш за 200 тон яблык.
​​​​​​​Сусветны жаночы хакейны ўікэнд у Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў ярка і актыўна, з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і мноствам эмоцый!
​​​​​​​18 кастрычніка 2022 года ў межах правядзення Тыдня прававых ведаў кафедрай міжкультурных камунікацый ПалесДУ пры актыўным удзеле пярвічнай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ГА РГА “Белая Русь” арганізаваны і праведзены круглы стол на тэму: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі)” для студэнтаў 2 курса факультэта эканомікі і фінансаў.
​​​​​​​Віншуем Георгія Віктаравіча Коласава з абаронай кандыдацкай дысертацыі і прысуджэннем вучонай ступені кандыдата эканамічных навук!
Подписаться на Навiны