Калектыў бібліятэкі віншуе ўсіх студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў універсітэта з пачаткам новага навучальнага года! Жадаем поспехаў у працэсе асваення новага, поспехаў, бадзёрасці і здароўя, сапраўднага сяброўства і радасці адкрыццяў.
Дзень ведаў - гэта традыцыйнае свята для школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў. Першыя дні ў навучальнай установе няпростыя для кожнага студэнта.