Навядзенне парадку ў горадзе – справа агульная

​​​​​​​Удзел у гарадскім месячніку па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку прымаюць супрацоўнікі  і студэнты ўніверсітэта. Аб’ектамі для ўборкі сталі не толькі тэрыторыі каля ўніверсітэта, але і месцы баявой і воінскай славы, гарадскія паркі і скверы. Агульнымі намаганнямі ўжо выкананы значны аб’ём работ. Удзел у такіх месячніках спрыяе павышэнню асабістай адказнасці кожнага чалавека за падтрымку чысціні і парадку ў паўсядзённым жыцці, дазваляюць далучыцца да грамадска значнай і важнай справы.

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

​​​​​​​11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. У траурным мітынгу ў Пінску, які адбыўся каля знака “памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў”, прынялі ўдзел і студэнты ПалесДУ.

Тэставы доступ да ЭБС BOOK.RU

Для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з 02.05.2023 г. па 02.06.2023 г. адкрыты тэставы доступ да тэматычных калекцый навуковай, вучэбнай, мастацкай літаратуры электронна-бібліятэчнай сістэмы BOOK.ru.

ЭБС BOOK.ru змяшчае электронныя версіі падручнікаў, навучальных і навуковых дапаможнікаў, манаграфій па розных дысцыплінах і спецыяльнасцях. Інфармацыя для чытача

Тэставы доступ да ЭБС РУКОНТ

Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту адкрыты тэставы доступ да ЭБС "Руконт" з 19.04.2023 - 19.05.2023 г.
Гэта электронна-бібліятэчная сістэма ўключае навуковую і навучальную літаратуру, а таксама перыядычныя выданні па ўсіх напрамках адукацыі, навукі і культуры.
У рэсурсе прадстаўлена каля 600 000 выданняў.
Доступ да 40 тэматычных калекцый на платформе ЭБС РУКОНТ па спасылцы https://lib.rucont.ru
Відэа інструкцыі карыстання:

25 красавіка - Міжнародны дзень ДНК

​​​​​​​25 красавіка чалавецтва адзначае Міжнародны дзень ДНК (DNA Day), у знак прызнання важнасці генетыкі і навуковых дасягненняў, зробленых у гэтай галіне. Менавіта ў ДНК захоўваецца нашая генетычная інфармацыя. Яе адкрыццё было настолькі прарыўным, што прывяло да стварэння новай вобласці ведаў - генетыкі. Да гэтага знакавага дня бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу "Генетыка - навука будучыні".

Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

Быць развітым, разумным і інтэлектуальным чалавекам жадае, мабыць, кожны, хто імкнецца да асабістага росту і поспеху. Асабліва гэта важна ў сучасным свеце, дзе патрабуюцца самыя рознабаковыя веды, розум, высокі IQ, уменне прымаць хуткія і правільныя рашэнні. Развіваць розум і інтэлект можна зусім рознымі спосабамі, аднак адным з самых папулярных і эфектыўных па праве лічыцца чытанне кніг.

12 красавіка - Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі

12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень авіяцыі і касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас. Гэтае свята з 2011 года носіць яшчэ адну назву - Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.
Да гэтай даты ў бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Аб таямніцах Сусвету”. Падборка кніг знаёміць з гісторыяй касманаўтыкі, расказвае пра першапраходцаў космасу, пра развіццё касмічнай тэхнікі.
Таксама прадстаўлена літаратура аб космасе, аб гэтым таямнічым і вабным свеце зорак і планет.

Урачысты канцэрт з нагоды ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПалесДУ

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт святкуе свой 17-ты ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ! Яркай кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў стаў урачысты канцэрт, які адбыўся 6 красавіка ў актавай зале вучэбнага корпуса №3.

Дзень нараджэння ПалесДУ!

​​​​​​​Сёння Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту спаўняецца 17 гадоў. За такі невялікі для ВНУ тэрмін мы ўжо дасягнулі многа. ПалесДУ сёння – гэта навукова-адукацыйны комплекс, які дынамічна развіваецца, з разнастайнасцю спецыяльнасцей, высокакваліфікаваным прафесарска-выкладчыцкім саставам, сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, укараненнем інавацыйных адукацыйных праграм.

Подписаться на