Дыялогавая пляцоўка па выніках Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу
3 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце працавала дыялогавая пляцоўка па выніках Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, які непасрэдна прымаў удзел у мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта абмеркавалі асноўныя тэмы, якія былі закрануты Кіраўніком краіны ў звароце.