Дамова аб супрацоўніцтве ПалесДУ і БарДУ
- Подробнее о Дамова аб супрацоўніцтве ПалесДУ і БарДУ
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. У бягучым годзе гэта 29 студзеня. Напярэдадні свята ўсім, хто заняты навукова-даследчай дзейнасцю, жадаем творчых поспехаў, новых цікавых адкрыццяў і публікацый, высокіх вынікаў, няхай вернымі будуць вашы гіпотэзы, а высновы заўсёды служаць дабру краіны.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана пераносная выстава-прагляд "Холокост: нельзя предать забвению", на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія расказваюць аб тым, якую трагедыю перанёс яўрэйскі народ у гады другой сусветнай вайны. Экспануемая літаратура адрозніваецца стылем і спосабам падачы матэрыялу, але яе аб'ядноўвае адна агульная рыса - гэта боль за загубленыя жыцці і скалечаныя лёсы.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжна-часопісная выстава “Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні фарміравання і функцыянавання бюджэтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, выкладзены эканамічны змест бюджэту, прынцыпы пабудовы бюджэтнай сістэмы, парадак фарміравання і выканання бюджэтаў розных узроўняў.
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы 2023 год у Беларусі аб'яўлены Годам міру і стварэння.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) прадстаўлена кніжная выстава “Мірная і стваральная Беларусь”.
Для арганізацыі навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці да 31 снежня 2023 г. Палескаму дзяржаўнаму універсітэту прадастаўлены доступ да баз даных ЭБС “ЛАНЬ”, ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”, ЭБС ZNANIUM.
Што такое дрэс-код? Гэта збор правілаў, якія тычацца адзення і знешняга выгляду чалавека. А кніжны дрэс-код – гэта кнігі, якія з'яўляюцца абавязковым складнікам іміджу сучаснага чалавека.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий