Рэспубліканская ўніверсіяда па валейболе
- Подробнее о Рэспубліканская ўніверсіяда па валейболе
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) прадстаўлена Вашай ўвазе кніжна-часопісная выстава “Моладзь і час”. Экспазіцыя пазнаёміць чытача з прававымі дакументамі і праграмамі, якія былі прыняты з мэтай паляпшэння жыцця маладога пакалення, з матэрыяламі, у якіх раскрываюцца праблемы і задачы, якія стаяць перад моладдзю, а таксама з дакументамі па маладзёжнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах.
Чакаем Вас у чытальнай зале (аўдыторыя 3332, навучальны корпус №3)
Міжнародны дзень правоў чалавека штогод адзначаецца 10 снежня ў гонар прыняцця і абвяшчэння Генеральнай Асамблеяй ААН у 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека, грамадзянскіх і палітычных правах і свабодах.
Прадпрымальніцтва як від дзейнасці зарадзілася параўнальна нядаўна, але набывае ўсё большую значнасць, як у эканоміцы, так і ў сацыяльным развіцці грамадства. Фарміраванне станоўчага ладу прадпрымальніка, як чалавека працы і стваральнай сілы - важная частка дзяржаўнай палітыкі. На кніжнай выставе “Актуальныя пытанні прадпрымальніцтва”, арганізаванай на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус №3, вул. Пушкіна, 4, аўд.3214) прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць увесь спектр развіцця прадпрымальніцтва і раскрываюць пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Нобелеўская прэмія па літаратуры - адна з найбольш прэстыжных міжнародных прэмій, якая штогод прысуджаецца за выдатныя навуковыя даследаванні, рэвалюцыйныя вынаходкі або буйны ўклад у культуру або развіццё грамадства.
Прапануем вашай ўвазе віртуальную выставу
«Чытаем кнігі Нобелеўскіх лаўрэатаў».
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий