Студэнты ПалесДУ прайшлі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце
Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Маркетынг” Андрэйчук Таццяна і Трушко Уладзіслаў у межах рэалізацыі праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на працягу двух тыдняў праходзілі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце. За гэты перыяд рабяты пазнаёміліся з гісторыяй універсітэта, выкладчыцкім саставам і студэнтамі ВНУ. Акрамя таго, прынялі ўдзел у канферэнцыі “Крэатыўны горад”, у ходзе якой ішло абмеркаванне пытанняў стану і тэндэнцый развіцця розных рынкаў (харчовай упакоўкі, fashion-рынку, забаўляльных паслуг, іпатэчнага крэдытавання, жыллёвага будаўніцтва), уплыў стадый жыццёвага цыкла сям’і на прыняцце рашэнняў аб набыцці жылля, вызначэнне ролі маркетынгу на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу і інш.
- Подробнее о Студэнты ПалесДУ прайшлі навучанне ў Пензенскім дзяржаўным універсітэце
- Войдите, чтобы оставлять комментарии