У першую нядзелю кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень настаўніка.
Гэта прафесійнае свята абазначана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Вітаў педагагічную грамадскасць краіны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Барысавіч Пярцоў, ён зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец павіншаваў прысутных у зале і падзякаваў педагогам за іх прафесіяналізм.