Навiны

​​​​​​​1 верасня 2023 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку навучальнага года. На мерапрыемстве быў дадзены старт 2023/2024 навечальнаму году, а ва ўніверсітэцкую сям’ю прняты новыя студэнты і ліцэісты.
Традыцыйныя спаборніцтвы на ялах “Палескі камандор” прайшлі ў Дзень ведаў у ПалесДУ. Каманды выйшлі на старт з падтрымкай першакурснікаў і навучэнцаў 10-х класаў ліцэя. У гонцы перамогу атрымалі навучэнцы ліцэя! На другім месцы каманда факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Трэцяе месца заняла каманда біятэхналагічнага факультэта.

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты!

Віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Штогод мы з трапятаннем і хваляваннем сустракаем гэты дзень, які заўсёды прыносіць важныя прафесійныя планы, мэты і заданні, новыя сустрэчы і новыя гарызонты.

Веды і навука з'яўляюцца важным складнікам мірнай і стваральнай дзейнасці, залогам паспяховага развіцця і росквіту грамадства. Тым больш каштоўны ўклад кожнага датычнага да вучэбна-выхаваўчага працэсу, таго, хто вучыць і навучае, настаўляе і выхоўвае. Тых, хто вучыцца, спасцігае новае і імкнецца да пазнання.

​​​​​​​У Рэспубліцы Беларусь 3 ліпеня традыцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасці, прымеркаваны да вызвалення ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталіцы рэспублікі ад нямецкай акупацыі. У парку культуры і адпачынку ля мемарыяльнага комплексу вызваліцелям прайшоў мітынг “Беларусь – мой гонар і слава”. Студэнты і супрацоўнікі ПалесДУ разам з кіраўніцтвам горада, прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў і грамадскасці ўсклалі кветкі да мемарыяла, чым ушанавалі памяць тых, хто праявіў гераізм, мужнасць і стойкасць духу, абараніўшы незалежнасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты!

Дзень Незалежнасці – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто адданы сваёй Радзіме, хто адчувае пачуццё гонару за нашу краіну, шануе памяць аб яе гераічным мінулым, шануе культурныя і духоўныя традыцыі. Усведамляючы дачыненне да лёсу нашай краіны і адказнасць за яе будучыню, мы кожны дзень працуем, робім свой унёсак у яе дабрабыт. У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру, дабрыні поспехаў у працы і вучобе на карысць Рэспублікі Беларусь!

​​​​​​​Студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Захаравічу Каржу і ўсклалі да бюста жывыя кветкі.

​​​​​​​26 чэрвеня рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з лепшымі выпускнікамі ВНУ 2023 года. Удзельнікамі сустрэчы сталі тыя з іх, хто дасягнуў высокіх вынікаў у вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. У іх ліку ёсць уладальнікі стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асобы, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Брэсцкага аблвыканкама, пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных навуковых конкурсаў, прызёры творчых і спартыўных спаборніцтваў. Валерый Іванавіч падзякаваў выпускнікам за працавітасць і актыўнасць у перыяд вучобы, пажадаў вялікай будучыні і выканання ўсіх задуманых прафесійных і жыццёвых планаў.

Студэнты ПалесДУ прынялі актыўны ўдзел у міжнародным маладзежным форуме “Духоўнасць. Міралюбнасць. Адзінства. Моладзь за адраджэнне і стварэнне ў імя будучыні”, які прайшоў у красавіку бягучага года.

​​​​​​​23 чэрвеня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла канферэнцыя “Корж – партызан першай гадзіны вайны", прысвечаная гераізму легендарнага партызанскага камандзіра Васіля Каржа і 82-й гадавіне першага партызанскага бою ў Вялікай Айчыннай вайне. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання школ г. Пінска, прадстаўнікі ўладаў горада і раёна, гаркама КПБ, лагера “Лідар” і моладзевага парламента Пінскага раёна. 28 чэрвеня 1941 года, на шосты дзень вайны, па загадзе В.З.

24 чэрвеня 2023 года вучэбны корпус факультэта эканомікі і фінансаў наведалі выпускнікі 1983 года Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума.
Подписаться на Навiны