Навiны

16 сакавіка адбылося першае ў 2023 годзе пасяджэнне гарадскога навукова-даследчага клуба школьнікаў “Траекторыя пошуку” пры факультэце эканомікі і фінансаў.

​​​​​​​У межах Адзінага дня інфармавання Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Старавойтава Ірына Анатольеўна. На сустрэчы з лідарамі студэнцкага самакіравання і супрацоўнікамі ВНУ была абмеркавана тэма: “80 гадоў трагедыі Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

​​​​​​​16 сакавіка 2023 года  студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел у першым гарадскім форуме моладзі “Пінск. Моладзь. Імкненне”. У зале гарадскога Дома культуры ўдзельнікі мерапрыемства гаварылі аб патэнцыяле нашых маладых людзей і іх цікавых праектах.

​​​​​​​13 сакавіка 2023 года ў канферэнц-зале інтэрната №5 універсітэта з нагоды святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол “Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь”. Мерапрыемства арганізавана і праведзена старшым выкладчыкам кафедры эканомікі і бізнесу Макарушка У.У. пры актыўным удзеле пярвічнай арганізацыі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Пінскай ГА РГА “Белая Русь”.

10 сакавіка 2023 года студэнты ПалесДУ прынялі ўдзел у адкрытым універсітэцкім конкурсе чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі». Арганізатарам конкурсу выступіў філалагічны факультэт, кафедра рускай літаратуры і журналістыкі, аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, прафсаюзны камітэт студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.
​​​​​​​9 сакавіка на базе ПалесДУ адбыўся ўніверсітэцкі этап Нацыянальнага конкурсу  таленту, інтэлекту і прыгажосці “МІС І МІСТЭР СТУДЭНЦТВА-2023”. У конкурсных выпрабаваннях удзельнічалі 9 дзяўчын і 5 юнакоў з усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

​​​​​​​​​​​​​​7 сакавіка ў студэнцкім клубе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Супрацоўніц і студэнтак універсітэта віншавалі прадстаўнікі маладзёжных творчых калектываў. Яркія нумары ўдзельнікаў канцэрта  дазволілі дзяўчатам і жанчынам адчуць набліжэнне свята і надыход вясны.

3 сакавіка 2023 года адбыліся рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з кіраўніцтвам і спецыялістамі Столінскага раёна. Мэтай комплекснага мерапрыемства была выпрацоўка сумесных шляхоў па рэалізацыі задач нарматыўных дакументаў у кантэксце інфарматызацыі і лічбавай  трансфармацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь прымальна да рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, у тым ліку выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №136 ад 7 красавіка 2022 года.
​​​​​​​28 лютага 2023 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт арганізаваў прэзентацыю свайго адукацыйнга патэнцыялу на базе Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый для шырокага кола зацікаўленых асоб з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
​​​​​​​25 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылося спартыўнае мерапрыемства “Спорт для ўсіх”, прысвечанае 23 лютаму. Спартыўнае мерапрыемства арганізавана супрацоўнікамі і студэнтамі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця,  удзельнікі – юнакі і маладыя людзі з інваліднасцю. 
Подписаться на Навiны