Навiны

​​​​​​​На падставе рашэння Савета ўніверсітэта ад 22 лютага 2023 года званне “Ганаровы прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта” за ўнёсак у духоўна-маральнае выхаванне студэнцкай моладзі, фарміраванне адзінства беларускай нацыі прысуджана старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэю Фёдару Пятровічу Поўнаму.
​​​​​​​23 лютага студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу вызваліцеляў у знак павагі да бессмяротнага подзвігу нашых гераічна загінуўшых дзядоў і прадзедаў, якія абаранялі Пінск.
​​​​​​​21 лютага 2023 года ў межах рэалізацыі “Стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” да 2025 года” адбылося сумеснае пасяджэнне Навукова-тэхнічнага савета і Савета маладых вучоных ПалесДУ. У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), дырэктар Выканаўчай дырэкцыі, акадэмік НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Гапоненка Сяргей Васільевіч.

​​​​​​​Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы адбыліся ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы.
​​​​​​​16 лютага скончылася алімпіяда па бухгалтарскаму ўліку сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, арганізатарам якой выступіла кафедра фінансавага менеджмента.
​​​​​​​18 лютага ў зале цяжкай атлетыкі ўстановы “Пінская СДЮШАР па веславальных і парусных відах спорту ППА УА “ПалесДУ” адбылося Першынство ўніверсітэта па паўэрліфтынгу “Да абароны Айчыны гатовы!”.
​​​​​​​Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны шырока падтрымана ініцыятыва аб стварэнні палітычнай партыі з рабочай назвай “Беларуская партыя “Белая Русь”. 16 лютага на  базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ўстаноўчы сход, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый розных сфер дзейнасці, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, супрацоўнікі ўніверсітэта.
​​​​​​​15 лютага ў Беларусі адзначаецца памятная дата – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранічнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам – завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
10 лютага міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А.В. Хмель сустрэўся са студэнтамі і маладымі вучонымі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 
Подписаться на Навiны