Навiны

​​​​​​​8 лютага ў другім корпусе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)” на кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту.
8 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”, ініцыяваны ГА “БРСМ”. Сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў. Галоўны натхняльнік руху грамадства наперад – сама моладзь, аб’яднаная шчырай і глыбокай ідэяй адзінства і любові да Радзімы.
​​​​​​​7 лютага ў гімнастычнай зале спартыўнага комплексу адбылося Адкрытае першынства ПалесДУ  па падцягванні на перакладзіне. Спаборніцтвы праходзілі ў 2 этапы, у межах рэспубліканскага конкурсу “Дацягніся да мары”.
​​​​​​​На працягу  многіх гадоў ААТ “АСБ Беларусбанк” з’яўляецца надзейным партнёрам  Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
2 лютага адбылася сустрэча навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў ліцэя з начальнікам аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама Сяргеем Сяргеевічам Уладзіміравым.
30 студзеня 2023 года на базе УА “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшоў абласны адборачны тур для ўдзелу ў V Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі “Вэб-дызайн і распрацоўка”.
​​​​​​​З 27 па 29 студзеня адбыўся Х абласны Форум валанцёраў Чырвонага Крыжа, у якім прыняў удзел студэнт факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Антон Сцепанюк.
Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў Кузьміцкая Наталля і Назараў Аляксей пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Штэпа А.Г. прынялі ўдзел ва Усебеларускай моладзевай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”. Па выніках конкурсу ў намінацыі “Натхнёны водарам Радзімы” студэнты занялі першае месца, а ў намінацыі “Турыстычная мазаіка Беларусі” – другое месца.
​​​​​​​У межах святкавання Тыдня беларускай навукі навукова-інавацыйным аддзелам сумесна са Стартап-школай ПалесДУ праведзены шэраг мерапрыемстваў. У мерапрыемствах прынялі ўдзел начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна, загадчык лабараторыі “Бізнес-цэнтр” Хоміч Ганна Вітальеўна.
​​​​​​​23 студзеня 2023 года ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося мерапрыемства, прысвечанае Кітайскаму Новаму году.
Подписаться на Навiны