Навiны бібліятэкi

Вывучэнне ўладкавання свету звязана з пошукам заканамернасцей. Яны прымяняюцца ў вынаходствах, тэхналогіях і іншых галінах жыцця. Адзін з інструментаў пазнання свету - матэматыка. Гэтая навука дазваляе чалавеку весці даследаванні праз вылічэнні і абстрактныя мадэлі. Для ўшанавання спецыялістаў гэтага напрамку, папулярызацыі сферы ведаў заснаваны прафесійнае свята - Дзень матэматыка. Свята носіць нефармальны характар і пакуль не надзелены афіцыйным статусам.

У чытальнай зале навучальнага корпуса №1 да гэтай даты арганізавана кніжная выстава “Матэматыка вакол нас”, на якой прадстаўлены кнігі, дзе паказана роля матэматыкі ў паўсядзённым жыцці людзей і яе сувязь з рознымі галінамі ведаў, з рознымі прафесіямі.

Ва ўсе часы чалавецтва цікавілі пытанні аб тым, што ёсць чалавек: чым вызначаюцца прычыны і заканамернасці яго ўчынкаў, законы паводзін у грамадстве, унутраны свет. Псіхалогія - гэта магчымасць лепш зразумець матывы ўласных паводзін і іншых людзей, выбудаваць трывалыя сувязі са светам, здабыць кантроль над сваім жыццём. Бо многія каштоўныя веды ўжо запісаны ў кнігах.

23 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі для групы 21ФРЭ-1, куратарам Апановіч А.П. сумесна з супрацоўнікам бібліятэкі Кучынскай А.К. была праведзена куратарская гадзіна. Асноўная ўвага была ўдзелена 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь. Студэнтам расказалі гісторыю спаленай вёскі, узгадалі найбольш вядомыя факты генацыду беларускага народа.

Бібліятэкар прадставіла кніжныя выданні, якія ёсць у бібліятэцы, прысвечаныя дадзенай тэме.
На куратарскай гадзіне студэнты азнаёміліся з выставай "Публікацыі супрацоўнікаў універсітэта", Анжэла Паўлаўна Апановіч звярнула ўвагу на дапаможнікі, выдадзеныя супрацоўнікамі факультэта здаровага ладу жыцця.

З 22 па 26 сакавіка адбудзецца Юбілейная XXХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш (адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14). Урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу - 22 сакавіка 2023 года ў 14.00.

Ганаровы госць кніжнага форуму - Расійская Федэрацыя. Пляцоўка: Кнігі з Расіі: чытаем разам.

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Паэзія - гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Выліваць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам-насам з сабой, - на гэта здольная толькі паэзія, найвялікшае з мастацтваў, створаных чалавекам.

16 сакавіка на базе бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Пінска, па тэме “Віртуальныя праекты школьных бібліятэк: лічбавыя інструменты, рэсурсы, сэрвісы”. Падчас круглага стала абмяркоўвалі ролю бібліятэк у сучасным інфармацыйным грамадстве; выкарыстанне ў рабоце з карыстальнікамі анлайн методык; арганізацыю працы з віртуальнымі праектамі; эфектыўныя формы лічбавых інструментаў, рэсурсаў, сэрвісаў; фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк устаноў адукацыі.

Супрацоўнікі бібліятэкі ПалесДУ падзяліліся вопытам пераходу да гібрыднага фонду, стварэння ўласных электронных калекцый і рэпазітара, развіцця анлайн-сэрвісаў.

Бібліятэка запрашае наведаць кніжна-часопісную выставу "Інавацыйная эканоміка", якая экспануецца ў чытальнай зале (вучэбны корпус №1). На ёй прадстаўлена літаратура, у якой разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя асновы інавацыйнай эканомікі, класіфікацыя і характарыстыкі відаў інавацый, змест і структура інавацыйнага працэсу, пытанні фінансавання і інфраструктура інавацыйнай дзейнасці, а таксама асвятляюцца праблемы сучаснай інавацыйнай эканомікі.

 

14 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №1) адбылася сустрэча з праваслаўным святаром протаіерэем Віктарам Сачкоўскім, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты груп 22ФіК-1, 22ФБЭ-1, 19ЛМК-1. Падчас гутаркі святар пазнаёміў хлопцаў і дзяўчат з гісторыяй Дня праваслаўнай кнігі, расказаў пра галоўную кнігу хрысціян - Біблію, пра значэнне духоўнай літаратуры і чытання ў жыцці сучаснага чалавека, пагружанага ў віртуальны свет.

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтага дня ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3) падрыхтавана тэматычная выстава “Беларусь і яе Канстытуцыя”. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. Асноўны Закон замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады. Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны досвед станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.

Для тых, хто захапляецца садоўніцтвам, ландшафтным дызайнам, любіць прыгажосць кветак, на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214) аформлена кніжная выстава “Дэкаратыўнае садоўніцтва: кветкаводства, пладаводства, паркавае будаўніцтва”.

Подписаться на Навiны бібліятэкi